Даслаць навіну
Знайсці
29.08.2019 / 10:28 5

Пахавальня роду Ажэшак пад россыпам зорак ФОТАФАКТ

У 1839 годзе ў вёсцы Закозель цяперашняга Драгічынскага раёна з’явілася капліца неверагоднай прыгажосці. Належала яна знакамітаму роду Ажэшак, тут часта бывала і вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Калі зірнуць, напрыклад, на малюнак Напалеона Орды 1850 года, то можна ўбачыць, што гэта быў храм неверагоднай прыгажосці. Не менш багатым было і ўнутранае ўбранства капліцы, якое ўключала ў сябе карункі тонкіх нервюраў на зводах столі, скульптуры і вітражы.

На жаль, на сёння амаль нічога з пералічанага не засталося. Пасля паўстання Каліноўскага храм канфіскавалі ва ўласнікаў, і, нягледзячы на кволыя спробы захаваць будынак, апошнія 150 год ён толькі прыходзіў у заняпад. Тым не менш, капліца ўражвае сваёй архітэктурай і па сённяшні дзень. А самы незвычайны выгляд капліцы можна ўбачыць цёмнымі жнівеньскімі начамі. Адразу каля Заказелі пачынаюцца бяскрайнія прасторы балота Званец, таму неба там заўсёды вельмі цёмнае, а зоркі — яркія і блізкія.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Віктар Малышчыц

2
Жвір / адказаць
29.08.2019 / 15:19
І як гэта спадар Малышчыц усюды паспявае!
A što tut takoha ? Bielarus` u pamierach nievialikaja, splianavaū vychodnyja, sieū u mašynu, dy i naviedaū, što zachacieū. A tam -  zahnaū dron na nieba dy fotaj.
Jak u Vašym vypadku, dyk i mašyny nia treba, sieū na rovar, adjechaū jakich 10 km. tudy-siudy -  dy pryntuj sabie foty nia horš, čym Malyščyc... Adna niepapraūnaja zahana -  Vy ū 3-j školie nie navučalisia...:)
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
29.08.2019 / 21:53
Жвір,

Не вучыўся ў СШ №3. Пры мне ўсяго было 2 школы ў Глыбокім. За тое па пераезду з Латвіі ў СШ №3 -- вучыліся 2 мае дачкі, а цяпер і ўнучка...

Дзядзька, што цяпер робіцца, у Глыбокім, як культурна тут сказаць, не ведаю. Цяпер зрабілі нейкія профільныя класы. Дзяцей пасля 9 класа "тусуюць" па розных школах. Можаш пасля СШ №3 апынуцца і ў СШ №2, і СШ №1 -- шукай свой профіль. Мая ўнучка пасля рускай СШ №3 цяпер пойдзе ў звычайную вясковую беларускую школу ў вёсцы Удзела за 11 км ад Глыбокага. Я пытаю ва ўнучкі Насці ці разумее яна, што пасля рускай школы -- пойдзе ў беларускую? -- Не хвалюйся, дзед, здолею!-- адказала на чыстай беларускай мове. Дык я й заторкуўся, калі так адказваюць...
1
Жвір / адказаць
30.08.2019 / 08:25
Юзік Крулеўскі
Дзяцей пасля 9 класа "тусуюць" па розных школах.
https://nn.by/?c=ar&i=236221

O! U Latvii, u peūnaj stupieni, takoje taksama praktykujecca.
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31