Знайсці
26.08.2019 / 22:541РусŁacБел

Мінчук скраў аўтамабіль маці сябра, якая хацела падвезці яго дадому

Міліцыя затрымала 26-гадовага мужчыну, які скраў аўтамабіль 58-гадовай маці сябра. Ён таксама спрабаваў з'ехаць ад ДАІ, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся ў Мінску на вуліцы Яблыневай каля 4 гадзіны раніцы. Малады чалавек, які пабываў на бяседзе ў свайго прыяцеля, сабраўся ехаць дадому. Адвезці 26-гадовага мінчука пагадзілася маці таварыша, аднак мужчына не дачакаўся ўладальніцы аўто: выходзячы з дома, хлопец заўважыў прыпаркаваны жанчынай аўтамабіль, скарыстаўся пакінутымі ключамі, сеў за руль і з'ехаў у невядомым кірунку.

Уладальніца адразу ж звярнулася да праваахоўнікаў. Супрацоўнікі ДАІ знайшлі аўтамабіль і пачалі яго пераслед. Калі кіроўца заўважыў, што за ім едуць супрацоўнікі міліцыі, то паспрабаваў перашкодзіць затрыманню. Зламысніка затрымалі і даставілі на медыцынскі агляд, які паказаў 2 праміле алкаголю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930