Знайсці
26.08.2019 / 22:0710РусŁacБел

Карпенка: Школьнікаў можна разгрузіць, аб'яднаўшы экзамен у школе і ЦТ

Магчымасць увядзення агульнанацыянальнага экзамену пасля заканчэння школы абмяркуюць да канца года на спецыяльнай нарадзе з удзелам Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв'ю БТ распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«Мы ў школе, дапусцім, пішам пераказ. А пры паступленні ў ВНУ здаём тэст. Па матэматыцы пішам кантрольную работу, а пры паступленні — тэст. Гэта розныя па форме экзамены. І, вядома, гэта стварае пэўныя праблемы», — адзначыў міністр. Паводле яго слоў, настаўнік сёння разрываецца паміж падрыхтоўкай школьнікаў да ЦТ і выніковым іспытам за курс агульнай сярэдняй адукацыі.

«Тут ёсць рэзерв, дзе можна было б разгрузіць школьнікаў. Можа быць, сумясціўшы экзамен у школе і цэнтралізаванае тэсціраванне. Мы яго ўмоўна называем «агульнанацыянальны экзамен»», — сказаў Ігар Карпенка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930