Знайсці
26.08.2019 / 22:2228РусŁacБел

У Беларусь едзе памочнік Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан

Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан прыедзе на гэтым тыдні ў Беларусь, паведамляе Foreign Policy.

Запланаваны візіт Болтана з'яўляецца выразнай прыкметай размарожвання адносін з Беларуссю, і звязаны з тым, што сам Трамп імкнецца палепшыць адносіны з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, паведамляе выданне.

У гэтым стагоддзі гэта першы візіт прадстаўнікоў урада ЗША ў Беларусь на такім высокім узроўні.

Выданне адзначае, што Масква таксама імкнецца паглыбіць свае ўласныя сувязі з Мінскам на фоне чутак пра тое, што палітычны саюз з Беларуссю можа забяспечыць Пуціну новы тэрмін у 2024 годзе.

«Болтан выдатна разумее, што Пуцін праводзіць агрэсіўную палітыку і што агрэсіўная палітыка Пуціна таксама можа ўключаць у сябе нейкія задумы ў дачыненні да Беларусі», — сказаў Джон Хербст, былы амбасадар ЗША ва Украіне.

«Ставіцца да яе [Беларусі] як да чорнай дзіркі і ігнараваць яе — памылка. Гэта не прывяло да прасоўвання наперад у сферы праў чалавека», — сказаў Майкл Карпентэр, былы намеснік памочніка міністра абароны ЗША па пытаннях Расіі, Украіны і Еўразіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера