Знайсці
26.08.2019 / 20:2119РусŁacБел

МЗС Беларусі адрэагавала цытатай Льва Талстога на заявы Літвы

МЗС Літвы выступіла з заявай наконт апублікаванага Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС. На думку Літвы, дакумент не прадугледжвае выканання рэкамендацый ад міжнародных экспертаў да абвешчанага пачатку эксплуатацыі станцыі.

На думку кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса, Беларусь дэманструе, што графік будаўніцтва з'яўляецца для яе больш важным, чым забеспячэнне бяспекі АЭС і выкананне рэкамендацый міжнародных экспертаў.

У сваю чаргу на гэтую заяву адрэагавала МЗС Беларусі.

«Па выніках прачытання чарговай заявы літоўскага знешнепалітычнага ведамства ў дачыненні да Беларускай АЭС у галаву адразу ж прыйшлі словы Льва Талстога: «Чым ты больш вінаваты перад сваім, хаця б і схаваным, сумленнем, тым больш ахвотна і міжволі шукаеш віны іншых, і асабліва тых, перад якімі вінаваты». На наш погляд, гэта шмат што тлумачыць», — адзначылі ў міністэрстве.

У ведамстве пералічылі некаторыя факты, якія кажуць пра бяспеку Беларускай атамнай станцыі. Там падкрэслілі, што ні стрэс-тэсты Беларускай АЭС, ні партнёрская праверка з боку еўрапейскіх рэгулятараў не выявілі дэфіцытаў бяспекі. Рэкамендацыі беларускага і еўрапейскіх рэгулятараў тычыліся наступнага планамернага павышэння запасаў трываласці станцыі.

МЗС Беларусі раскрытыкавала і тое, як літоўскі бок насамрэч хвалюе ядзерная бяспека, і як ён падыходзіць да пытанняў транспарэнтнасці і адказнасці ў ядзернай сферы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера