Знайсці
26.08.2019 / 18:528РусŁacБел

Макрон абразіўся на прэзідэнта Бразіліі за жонку

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што жыхарам Бразіліі сорамна за паводзіны прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару, які ў Facebook пасмяяўся са знешнасці жонкі французскага лідара, паведамляе BFM TV.

«Я думаю, што бразільскім жанчынам было сорамна чытаць заяву свайго прэзідэнта. Лічу, што прадстаўнікам вялікага народа Бразіліі сорамна за такія паводзіны. Паколькі я вельмі паважаю бразільцаў, я вельмі спадзяюся, што ў іх будзе прэзідэнт, які нармальна сябе паводзіць», — сказаў Макрон.

Раней карыстальнік Facebook Радрыгу Андрэас саркастычна адрэагаваў на спрэчку паміж Макронам і Балсанару наконт сітуацыі з пажарамі ў Амазоніі. Ён размясціў дзве фатаграфіі. На адной быў Балсанару з 37-гадовай жонкай Мішэль у дзень інаўгурацыі, на другой — Макрон з 66-гадовай жонкай Брыджыт. Фота ён падпісаў так: «Цяпер вы разумееце, чаму Макрон пераследуе Балсанару».

Балсанару адным з першых пакінуў каментар пад допісам: «Не прыніжай чалавека. Лол».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930