Знайсці
26.08.2019 / 14:362РусŁacБел

БПС-Сбербанк будзе дапамагаць развіваць беларускі хакей

БПС-Сбербанк стаў афіцыйным партнёрам Федэрацыі хакея Беларусі. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі падпісаны ў Мінску старшынёй праўлення БПС-Сбербанка Ігарам Меркулавым і старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі Генадзем Савілавым.

Стратэгічнае супрацоўніцтва накіравана на павышэнне іміджу дзвюх арганізацый, развіццё хакея з шайбай і папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў Беларусі. БПС-Сбербанк і Федэрацыя хакея дамовіліся рэалізаваць сацыяльна-спартыўныя і фінансавыя праекты. А яшчэ — праводзіць сумесныя мерапрыемствы. Супрацоўніцтва таксама прадугледжвае размяшчэнне брэнда банка на бартах лядовых арэн падчас хакейных матчаў.

Банк акажа федэрацыі спонсарскую дапамогу, якая паслужыць развіццю дзіцячага хакея. Акрамя таго, банк правядзе розныя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне цікавасці да хакея ў Беларусі.

Падпісанне мемарандума стала часткай цырымоніі адкрыцця хакейнага сезона 19/20 матчам паміж камандамі «Юнацтва-Мінск» і «Нёман» (Гродна). У рамках падпісанага дакумента федэрацыя хакея таксама ўзяла на сябе абавязацельствы ў прасоўванні брэнда банка, у тым ліку праз удзел у важных хакейных падзеях. Зараз федэрацыя займаецца падрыхтоўкай і арганізацыяй чэмпіянату свету па хакеі 2021, правы на правядзенне якога атрымалі Беларусь і Латвія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930