Даслаць навіну
Знайсці
25.08.2019 / 19:13 13

У Магілёве прайшоў пікет супраць «закона аб адтэрміноўках»

25 жніўня ў Магілёве ў далечыні ад людных вуліц адбыўся дазволены ўладамі 30-хвілінны пікет супраць закону аб адмене адтэрміновак ад войска, піша «Радыё Свабода».

Павялічыць выяву

За двума пікетоўцамі назіралі чацьвёра мужчынаў у цывільным, а таксама брыгада хуткай дапамогі з трох чалавек. Ля ўдзельнікаў прайшлі двое амапаўцаў.

Павялічыць выяву

Амапаўцы патрулявалі здалёк.

Пікетоўцы стаялі на бегавой дарожцы стадыёну на вуліцы Чалюскінцаў. Ад гарадзкога цэнтру да гэтага месца можна дабрацца за 10 хвілінаў на грамадзкім транспарце.

Пікет ініцыяваў навучэнец магілёўскага эканамічнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу Аляксей Маісееў. Ён вырашыў падтрымаць заклік руху РrotestBY, паколькі закон аб адмене адтэрміновак у хуткім часе закране і яго. Аляксей хоча працягнуць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе. Ён скончыў два курсы каледжу, вучыцца засталося паўтары гады. «Я ня супраць тэрміновай службы, але, калі я хачу вучыцца, то чаму мне павінны гэта забараняць», — кажа ён.

Аляксей казаў Свабодзе, што кіраўніцтва каледжу, калі даведалася пра яго намер зладзіць пікет, «рэкамэндавала» адмовіцца ад гэтай ідэі і зьмірыцца зь непазьбежнасьцю тэрміновай службы. Яму сказалі, што сваёй акцыяй хлопец «падстаўляе» навучальную ўстанову. Паводле Аляксея больш прэтэнзіяў да яго не было. «Спадзяюся і ня будзе, бо я ж усё раблю паводле закону», — кажа ён.

Аляксей раней ня ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. За паслугі «хуткай дапамогі» хлопец заплаціў 12 рублёў. Паслугі міліцыянтам пакуль застаюцца не аплачанымі. За ўсё разам ён мае заплаціць каля 100 рублёў.

Да пікета Аляксея Маісеева далучыўся ягоны сябра, таксама Аляксей, які не пажадаў назваць сваё прозьвішча.

На працягу 30 хвілінаў пацікавіцца, што адбываецца на стадыёне, падышла толькі жанчына з унучкаю. Распытвала яна пра акцыю праваабаронцаў і журналістаў.

Павялічыць выяву

Мэдыкі з «хуткай дапамогі» здымалі пікет на відэа. Адзін зь іх сказаў, што бачыць пікет з двух удзельнікаў нязвыкла. «Гэты прыклад заразны, — заўважыў ён, — Магчыма далей будзе і больш».

Павялічыць выяву

Пікет прайшоў без эксцэсаў. Хлопцы падзякавалі за ўвагу, тым хто прыйшоў паглядзець на іх пратэст.

Радыё Свабода

4
вусцішны троль / адказаць
26.08.2019 / 00:37
дарэчы, складваецца ўражанне, што і апазіцыя проста прыстасавалася да такой пазіцыі і нават пераняла слоган “а можа так і трэба”, каб хоць крыху прыблізіцца да народа. Сапраўды не разумею, чаму дагэтуль ніводная партыя, ніводны апазіцыйны палітык аніяк не выкарыстоўваюць тэму адмены адтэрміновак. Даўно б ужо зладзілі які-небудзь пікет-лінейку на першага верасня, тым бошьш гэта будзе нядзеля і большачць студэнтаў ужо вернуцца ў Менск. Ці можа апазіцыянеры яшчэ самі не паспелі вярнуцца са сваіх вакацый з “лазурных берагоў”?!
17
КРЕМЕНЬ / адказаць
26.08.2019 / 06:39
Крайнего слева точно забирайте в армию - может забродить и примкнуть к педикам(с его-то фамилией). Да и еды хоть нормальной там поест! Худющий-то какой! На коле с чипсиками.
0
меркаванне / адказаць
26.08.2019 / 20:46
   вусцішны троль, апазіцыя, напэўна, яшчэ не расплацілася з мянтамі-хуткай за дзень Волі. А мне незразумела, чаму бацькі і самі навучэнцы краіны не праводзяць такія пікеты? Ці яны для такой мэты умоўна "нанялі" апазіцыю? Т.б. у партыі не ўступаюць, ахвяраванні не робяць, але лічаць, што апазіцыя ім павінна больш, чым лукашэнка, якому сплочваюць падаткі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30