Знайсці
25.08.2019 / 18:544РусŁacБел

Пад Бабруйскам вясковец прылёг на канапу з іншай жанчынай — сужыцелька выклікала міліцыю

21 жніўня каля 15 гадзіны ў Бабруйскі РАУС патэлефанавала 43-гадовая жыхарка вёскі Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна.

Яна распавяла, што іх госця размясцілася ў іх на канапе адпачыць, а яе сужыцель (жанчыны, якая тэлефанавала) прылёг побач з ёй. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю, таму што хацела прагнаць нахабную госцю, але пабаялася, што муж раззлуецца і паб'е яе.

Праваахоўнікі вымушаныя былі ехаць на месца. Бо па тэлефоне немагчыма зразумець, ці з'яўляецца сказанае п'яным трызненнем, альбо чалавеку сапраўды пагражае небяспека. На месцы высветлілася, што ніякай пагрозы жыццю і здароўю не было.

Жыхарка той жа вёскі прыйшла ў госці да знаёмых, разам выпівалі. Калі яна ап'янела, то прылегла на канапу і заснула. Пазней сужыцель гаспадыні дома, таксама ахмялелы, лёг побач з госцяй. Спачатку сужыцелька не надала гэтаму значэння. Але калі злёгку працверазела, у ёй раптам прачнулася рэўнасць. Жанчына не змагла прыдумаць нічога больш разумнага, чым выклікаць міліцыю.

bobruisk.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930