Знайсці
25.08.2019 / 16:507РусŁacБел

Навукоўцы расказалі, якую карысць для здароўя прыносяць сабакі

Паводле даных працяглага даследавання Kardiozive Brno 2030, валоданне свойскай жывёлай можа дапамагчы захаваць здароўе сэрца, асабліва калі свойская жывёла — сабака, паведамляе EurekAlert!.

У ходзе даследавання была атрымана базавая медыцынская і сацыяльна-эканамічная інфармацыя пра больш чым 2 000 жыхароў горада Брно ў Чэхіі, са студзеня 2013 года па снежань 2014 года.

У даследаванні ўзялі ўдзел 1769 чалавек, у якіх у анамнезе не было сардэчна-сасудзiстых захворванняў. У іх ацанілі індэкс масы цела, дыету, фізічную актыўнасць, статус курэння, артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві і агульны халестэрын.

Даследаванне параўноўвала паказчыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў уладальнікаў свойскіх жывёл агулам з тымі, хто не меў свойскіх жывёл. Затым аўтары працы параўналі ўладальнікаў сабак з іншымі ўладальнікамі свойскіх жывёл і тымі, хто не меў свойскіх жывёл.

Людзі, у якіх была хоць нейкая жывёла, часцей паведамлялі пра большую фізічную актыўнасць, лепшую дыету і нармальны ўзровень цукру ў крыві. Самыя вялікія выгады ад наяўнасці свойскай жывёлы атрымлівалі тыя, хто валодаў сабакам, незалежна ад іх узросту, полу і ўзроўню адукацыі. Валоданне свойскімі жывёламі прыводзіць да больш фізічна актыўнага ладу жыцця.

Наяўнасць сабакі можа падахвочваць уладальнікаў выходзіць на вуліцу, перамяшчацца і рэгулярна гуляць са сваім сабакам.

Наяўнасць сабакі таксама была звязана з паляпшэннем псіхічнага здароўя і меншым успрыманнем сацыяльнай ізаляцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930