Знайсці
24.08.2019 / 20:089РусŁacБел

Стала вядома пра першае злачынства, учыненае ў космасе

pixabay.com

Амерыканскі астранаўт Эн МакКлейн незаконна сачыў за станам банкаўскага рахунку сваёй былой жонкі — афіцэра паветранай разведкі ЗША ў адстаўцы Самер Уордэн, у тым ліку падчас місіі на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Пра гэта паведамляе The New York Times.

Паводле газеты, Уордэн заўважыла, што нехта ўваходзіць у яе банкаўскі рахунак, і звярнулася ў банк з просьбай вызначыць месцазнаходжанне камп'ютараў, з якіх ажыццяўляліся незаконныя дзеянні. Высветлілася, што адзін з гэтых камп'ютараў быў зарэгістраваны ў сетцы НАСА. Пасля гэтага жанчына паскардзілася на свайго былога ў Федэральную гандлёвую камісію ЗША.

Падчас паказанняў, дадзеных галоўнаму інспектару НАСА пад прысягай, Мак-Клейн прызналася, што заходзіла ў банкаўскі акаўнт Уордэн пад паролем, які выкарыстоўваўся падчас іх сумеснага жыцця. Паводле яе слоў, такім чынам яна хацела пераканацца, што экс-каханай і яе сыну хапае сродкаў на жыццё. Пры гэтым абвінавачаная адзначыла, што не ведала пра забарону на сачэнне за рахункам Уордэн.

У НАСА, а таксама ў Цэнтры глабальнага касмічнага права універсітэта Кліўленда выданню пацвердзілі, што не ведаюць ні якое ранейшае злачынства, учыненае на МКС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера