Даслаць навіну
Знайсці
24.08.2019 / 17:27 4

Фэнтэзі-сядзіба пад Навагрудкам зноў адчыненая

Але ў пэўныя гадзіны і з платным уваходам

Павялічыць выяву

Фота з інстаграма Літоўкі

Пра тое, што сядзіба «Літоўка», што пад Навагрудкам, адчыняе зноў свае дзверы пасля трагічнай смерці яе ўладальніка Сяргея Коваля, паведаміла яго дачка Кацярына на старонцы сядзібы ў інстаграме.

«З заўтрашняга дня Літоўка зноў адчыняе свае дзверы. Мы будзем рады бачыць вас штодня з 12:00 да 21:00. Планаў на далейшае развіццё шмат, хацелася б увасобіць у рэальнасць усё, што задумаў Сяргей. Але на гэта патрэбны час і сродкі. Таму шчыра спадзяемся на разуменне, што не будзе абурэнняў, што ўваход цяпер платны. 4 рублі — дарослы, 2 рублi — дзеці да 10 гадоў», — паведамляецца ў аб'яве.

Гэта інфармацыя выклікала сярод каментатараў некаторыя абурэнні, але большасць выказалі словы падтрымкі Кацярыне.

Яна ў сваю чаргу напісала:

«Месца ранейшым, вядома, ужо не будзе, але я паспрабую зрабіць усё магчымае для яго адраджэння, каб тата мной ганарыўся».

Нагадаем, што бізнэсмен Сяргей Коваль пайшоў з жыцця 1 студзеня. І з гэтага дня незвычайная сядзіба была закрытая для наведванняў.

НТ

1
Пан Алесь з Жухавіч / адказаць
25.08.2019 / 09:13
Пэўна ўсё так і павінна быць, але нажаль, гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
2
lesnick / адказаць
25.08.2019 / 10:44
Пакуль сядзiба стаяла занядбаная ды без гаспадара- мясцовыя пасьпелi скрасьцi цмокава яйка пад мостам ды здаць на метал!
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
26.08.2019 / 13:47
на жаль, чагосьці падобнага я і чакаў.
абсалютна бясплатная  для наведваньня пры "Французу" Літоўка спачатку адыходзіць нашчадкам і становіцца платнаю (дарэчы, паток наведнікаў у колькі разоў зьменшыцца?), а потым - за нерэнтабельнасьцю (?) будзе прададзеная імі (новая гаспадыня дзе жыве? у Літоўцы, Наваградку ці , скажам, Іспаніі?) за сімвалічную цэну.. пытаньне для мяне было толькі ў тым, хто купіць (для камерцыйнага выкарыстаньня, цэны стануць касьмічныя, не сёняшнія..) і як гэты патэнцыйны купец -ці тыя, хто за ім стаіць- былі задзейнічаныя ў мінулагоднім скандале вакол Літоўкі, "наездзе" на Коваля...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30