Знайсці
24.08.2019 / 08:557РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з Днём Незалежнасці

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Днём незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

«Цесныя сувязі паміж нашымі краінамі заўсёды будаваліся на ўзаемнай павазе і добразычлівасці, даверы і падтрымцы. Сёння беларускі і ўкраінскі народы аб'ядноўваюць брацкія адносіны, духоўныя карані, імкненне жыць у згодзе, шматлікія сумесныя праекты», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што яго сустрэча з украінскім лідарам на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства, адкрые новыя магчымасці практычнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму здароўя і ажыццяўлення планаў, а дружалюбнаму народу Украіны - міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера