Знайсці
23.08.2019 / 22:3925РусŁacБел

Румас: Апублікуем праграму па інтэграцыі з Расіяй, каб зняць усе асцярогі

Праект праграмы па інтэграцыі Беларусі і Расіі ў найбліжэйшы час будзе прадстаўлены Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас у інтэрв'ю праграме «Размова ў прэзідэнта».

Адказваючы на ​​пытанне аб падрыхтоўцы праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, Сяргей Румас праінфармаваў, што яна практычна ўзгодненая. «Мы ў аўторак ужо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для адабрэння, каб ужо ў пачатку верасня (у мяне ёсць дамоўленасць з маім калегам Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым) прэм'ер-міністры парафіравалі гэтую праграму», — сказаў Румас.

Сяргей Румас коратка выклаў сутнасць праграмы. Рэалізацыя яе канцэпцыі будзе азначаць выкананне прынцыпу «дзве краіны — адзін рынак». Ён падкрэсліў, што ў дакуменце няма пытанняў палітычнага характару.

«Думаю, пасля парафіравання ўрады дзвюх краін апублікуюць яе, каб у грамадскасці былі знятыя асцярогі наконт пытанняў суверэнітэту і іншых», — адзначыў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031