Знайсці
23.08.2019 / 21:445РусŁacБел

Данія і Грэнландыя ўзмацняюць сувязі ў абароне на фоне скандалу з Трампам

Данія і Грэнландыя дамовіліся ўзмацніць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і абароны, спасылаючыся на стратэгічную ролю арктычнага рэгіёну, паколькі раставанне лёду адкрывае новыя гандлёвыя шляхі і паляпшае доступ да прыродных рэсурсаў вострава, піша Bloomberg.

Паведамляецца, што прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен наведае Грэнландыю пасля дыпламатычнай сутычкі з ЗША.

Грэнландыя і Данія правядуць сумесныя ваенныя вучэнні і вучэнні надзвычайных службаў.

Міністр абароны Даніі Трынэ Брамсен заявіў, што ўрад пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратаў таксама разглядае магчымасць накіраваць больш ваенных караблёў.

«Пагрозы і наступствы, выкліканыя зменай клімату, патрабуюць нашай прысутнасці», — заявіў Брамсен.

Грэнландыя атрымала аўтаномію ў складзе Дацкага каралеўства ў 1979 годзе, у 2009 годзе востраў атрымаў самакіраванне. Капенгаген захоўвае кантроль толькі над знешняй палітыкай і абаронай Грэнландыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930