Знайсці
24.08.2019 / 12:1552РусŁacБел

Унучка Лукашэнкі паступіла ў Ліцэй БДУ — самую прэстыжную навучальную ўстанову краіны

Унучка кіраўніка краіны (дачка яго сярэдняга сына Дзмітрыя) Настасся пачынае навучанне ў Ліцэі БДУ. Яна паступіла ў гуманітарны клас. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі выкладчыкі навучальнай установы.

Настасся Лукашэнка, фота Vk.com

Ліцэй БДУ — самая прэстыжная навучальная ўстанова краіны. Сюды паступаюць пасля 9 класаў школы.

Сёлета ўпершыню адбываўся набор па двух новых профілях для навучання ў гуманітарных класах. Першы — грамадазнаўства і англійская мова. Другі — гісторыя Беларусі і англійская мова. Прахадны бал на гуманітарны профіль склаў 140 (столькі трэба было набраць на іспытах па двух прадметах).

Настасся Лукашэнка паступіла на «грамадазнаўства і англійскую мову».

Раней дзяўчынка вучылася ў мінскай гімназіі №16, якая знаходзіцца ў Вяснянцы. Разам з сястрой Дар'яй, малодшай на год, яны займаюцца музыкай — граюць на фартэпіяна. Унучкі кіраўніка краіны не раз станавіліся прызёрамі творчых конкурсаў.

Чытайце: 

Апублікаваныя беларускамоўныя казкі ўнучак Лукашэнкі: Настасся і Дар’я напісалі пра снегавіка і аднарога — тэксты

Настасся і Дар'я Лукашэнка, 2017 г. Фота Вольгі Шукайла, Tut.by.

У Аляксандра Лукашэнкі сямёра ўнукаў.

У сям'і яго старэйшага сына Віктара чацвёра дзяцей. Дачка Вікторыя (1998) некалькі гадоў таму пачала платнае навучанне на факультэце міжнародных адносін БДУ. Апроч таго, у сям'і гадуюцца Аляксандр (2004), Валерыя (2009) і Яраслаў (2013).

У сям'і Дзмітрыя, апроч згаданых Настассі і Дар'і, малая Аляксандра (2014).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930