Даслаць навіну
Знайсці
23.08.2019 / 14:00 9

Гэтая дзяўчына — дачка праваслаўнага святара — прадставіць Беларусь на конкурсе Miss International ФОТА

Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International — 2019 прадставіць Марыя Пярвій. У конкурсе «Міс Беларусь — 2018» дзяўчына заваявала тытул «Міс глядацкіх сімпатый» і ўвайшла ў топ-10.

Павялічыць выяву

Марыя родам з Бабруйска, яна ўладальніца 2-га месца на конкурсе «Міс Бабруйск — 2016», студэнтка Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, яна мадэль з досведам працы. Дзяўчына вучыцца і развівае свой бізнэс у сферы пракату аўтамабіляў.

Павялічыць выяву

Маша — дачка праваслаўнага святара, яна ўносіць сваю лепту ў справы царквы і разам з сям'ёй пастаянна дапамагае маламаёмасным і бяздомным. На конкурсе «Міс Беларусь — 2018» дзяўчына пасябравала з пераможцай спаборніцтва прыгажосці Марыяй Васілевіч, усяляк падбадзёрвала яе, калі тая ўдзельнічала ў «Міс свету». Напрыклад, арганізавала флэшмоб у яе падтрымку.

Павялічыць выяву

Miss International — міжнародны конкурс прыгажосці, які ўваходзіць у «вялікую пяцёрку» самых буйных і прэстыжных. На ім ацэньваецца не толькі знешні выгляд удзельніц, але і жаданне вырашыць глабальныя і лакальныя праблемы на планеце. Штогод у спаборніцтве прымаюць удзел каля 70 дзяржаў. У 2019 годзе конкурс адбудзецца ў Токіа.

Павялічыць выяву

Tut.by, фота Нацыянальнай школы прыгажосці

4
bell / адказаць
23.08.2019 / 22:53
Прыгожая дзяўчына, павінна выйграць.
0
Василиса / адказаць
24.08.2019 / 13:18
Вельми да спадобы дзяучына.Посьпеху ей найвяликшага!
0
Читатель / адказаць
24.08.2019 / 15:53
Юзік Крулеўскі, но по вашей логике все белорусские участницы таких конкурсов должны быть из этой академии. Но это ведь не так.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30