Знайсці
23.08.2019 / 13:224РусŁacБел

Некалькі мінчукоў атрымалі лісты: пакінь бомбу ў метро, ці расправімся з сям'ёй

Сталічнаму жыхару ў адным з месенджараў прыйшло паведамленне з невядомага нумара на арабскай і англійскай мовах. У ім казалася, што атрымальніку трэба ўзяць пакет з самаробным выбуховым прыстасаваннем у пэўным месцы і аднесці на адну са станцый метро. У выпадку адмовы яго сваякам і блізкім пагражае расправа, а пры паспяховым выкананні «задання» чакае грашовае ўзнагароджанне ў 15 тысяч даляраў, паведамляе сталічная міліцыя.

Мінчанін сур'ёзна паставіўся да атрыманых пагроз і звярнуўся ў міліцыю.

Паралельна з пошукам адпраўніка паслання праваахоўнікі ўзмацнілі меры бяспекі на ўсіх станцыях метрапалітэна, усталявалі кругласутачнае назіранне за месцам, дзе «тэрарыст» нібыта збіраўся пакінуць выбуховае прыстасаванне.

Неўзабаве супрацоўнікі ГУБАЗіК выявілі, што паведамленне свайму знаёмаму адправіў 21-гадовы хлопец, які працуе інжынерам-праграмістам на адным з прыватных прадпрыемстваў. Што заахвоціла яго да падобнага ўчынку, яшчэ трэба высветліць. Вядома толькі, што дакладна такія ж паведамленні малады чалавек адправіў яшчэ тром сваім знаёмым.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930