Знайсці
23.08.2019 / 11:282РусŁacБел

У Мінску лавілі прадаўца наркотыкаў, а ён сам зваліўся на ровары пад ногі міліцыі

Пра здарэнне паведамляе сталічная міліцыя.

Аператыўнікі атрымалі інфармацыю, што 24-гадовы хлопец распаўсюджвае наркотыкі. Наведаць яго вырашылі з самай раніцы, але таго дома не было.

Як аказалася, пабачыцца з хлопцам хацелі не толькі аператыўнікі, але і адзін з кліентаў наркагандляра. 23-гадовы малады чалавек чакаў партыю наркотыку, дзяжурачы пад акном. Міліцыі патэнцыйны пакупнік прызнаўся, што прыйшоў набыць наркотык, аднак прадаўца дома не аказалася.

Далей падзеі сталі развівацца больш цікава. Падчас размовы увагу праваахоўнікаў прыцягнуў малады чалавек, які праязджаў міма на ровары. Убачыўшы пастаяннага пакупніка ў таварыстве работнікаў міліцыі, фігурант вырашыў збегчы.

Развіў хуткасць, ён не разлічыў магчымасці ровара — ланцуг зляцеў, і хлопец зваліўся з ровара проста пад ногі аператыўнікам.

Сталі высвятляць, гэта і быў той самы прадавец. Пры асабістым вобшуку ў яго было выяўлена каля 1 грама гашышу. У кватэры ў наркагандляра праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі каля 4,5 грамаў гашышу. Схованка з наркотыкам была схавана ў аддзяленні для батарэек ліхтарыка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930