Знайсці
23.08.2019 / 11:285РусŁacБел

Гісторык просіць Пасольства Ізраіля прысвоіць Ларысе Геніюш званне Праведніцы свету

Гісторык Зміцер Дрозд звярнуўся ў Пасольства Ізраіля з просьбай прысвоіць ганаровае званне Праведнікаў народаў свету членам Беларускага камітэта Самапомачы ў Празе, у ліку якіх Ларыса Геніюш, Іван Геніюш, Васіль Захарка, Васіль Русак і Пятро Бокач, за выратаванне трох членаў яўрэйскай сям'і Вольфсан, у 1941—1945 гадах жыхароў Прагі. Пра гэта піша «Салідарнасць». 

«Дзякуючы самаадданаму подзвігу членаў камітэта, Вольфсаны атрымалі дакумент, які сведчыў што яны беларусы, праваслаўныя, хаця ўсім членам камітэта было вядома, што яны яўрэі, — піша ў сваім звароце Дзмітрый Дрозд. — Выдаючы падобны дакумент, усе члены камітэта рызыкавалі сваім жыццём. Дзякуючы гэтым дакументам, сям'я Вольфсан перажыла акупацыю і засталася ў жывых».

Свой зварот гісторык накіраваў у Мемарыяльны комплекс гісторыі Халакосту «Яд Вашэм». Паводле яго слоў, падобны электронны зварот ён накіроўваў яшчэ ў лютым 2018 года, аднак да гэтага часу не атрымаў ніякага адказу.

«Магчыма, што мой ліст трапіў у спам, у сувязі з гэтым дублюю яго публічна з дадаткам у тэксце дакументаў у надзеі на атрыманне адказу», — адзначае Зміцер Дрозд.

У якасці пацвярджэння подзвігу членаў камітэта гісторык прыклаў дакументы з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, у якіх знаходзяцца анкеты сям'і Вольфсан, запоўненыя пры іх уступленні ў Беларускі камітэт Самапомачы ў Празе, а таксама прадставіў урыўкі з мемуараў Ларысы Геніюш, у якіх яна распавядае пра гэтую гісторыю.

«Усе сябры Беларускага камітэта Самапомачы ў Празе рызыкавалі жыццём, ведалі аб гэтай небяспецы і выратавалі габрэйскую сям'ю, што цалкам адпавядае патрабаванням прысуджэння ім звання Праведнікі народаў свету», — адзначае ў сваім звароце Дрозд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930