Знайсці
23.08.2019 / 11:00РусŁacБел

Расія і Украіна не дамовіліся пра абмен Сянцова на Вышынскага

Алег Сянцоў, wikimedia

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў і галоўны рэдактар ​​«РІА Навіны Украіна» Кірыл Вышынскі не ўвайшлі ў спісы арыштаваных і зняволеных, якіх плануюць абмяняць Расія і Украіна. Пра гэта паведамляе «Камерсант» са спасылкай на крыніцы.

Адзначаецца, што Вышынскі, арыштаваны ў Кіеве ў маі 2018 года, сам адмовіўся ад абмену, бо мае намер у судзе даказаць сваю невінаватасць. Журналіста абвінавачваюць у падтрымцы «ДНР» і «ЛНР» і дзяржаўнай здрадзе. 19 ліпеня суд падоўжыў яму арышт да 19 верасня.

Суразмоўцы «Коммерсанта» пацвердзілі ранейшую інфармацыю, што Масква і Кіеў аддадуць адзін аднаму па 33 чалавекі, у спісы на абмен ўключаны ўсе 24 ўкраінскія маракі, затрыманыя ў лістападзе 2018 года ў Керчанскім праліве за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расіі.

Дакладныя тэрміны абмену па-ранейшаму не называюцца, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца да канца жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930