Знайсці
23.08.2019 / 12:401РусŁacБел

Жыхар Віцебска вырасціў дзве бульбіны вагой 2 кг

Вячаслаў Лебедзеў вырашыў накапаць трохі бульбы, каб прыгатаваць жонцы дранікаў на вячэру. І раптам рыдлёўка ўперлася ў нешта велізарнае. Мужчына падумаў, што наткнуўся на скарб. Але замест куфэрка з багаццямі дастаў з зямлі два клубні-волаты: адзін з іх заважыў 900 грамаў, другі — 1100, распавядаюць «Віцьбічы».

Фота: «Віцьбічы»

На ўчастку разам з жонкай яны вырошчваюць памідоры, кабачкі, буракі, моркву і іншую агародніну. Ураджай у гэтым годзе, нягледзячы на ўсе сюрпрызы надвор'я, шчодры. Асабліва радуе бульбачка.

— Калі шчыра, нават не ведаю, што гэта за гатунак, — адзначае Вячаслаў Лебедзеў. — У мінулым годзе пабывалі з сынам на гарадскім восеньскім кірмашы, дзе сустрэлі знаёмага фермера. Той прадаваў бульбу, прывезеную з Гродзенскай вобласці. Расхвалілі нам яго, маўляў, ураджайны, смачны, устойлівы да захворванняў і казурак-шкоднікаў. Вось мы і купілі 10 мяшкоў.

Фота: «Віцьбічы»

Купілі — і не пралічыліся! Кожны клубень па памеры больш за мужчынскі кулак, прычым унутры чысты. А якія смачныя дранікі і пюрэ з гэтай бульбы атрымліваюцца!

Мужчына вырашыў пакінуць некалькі мяшкоў да вясны, на расаду, каб у наступным годзе пабіць цяперашні рэкорд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930