Знайсці
23.08.2019 / 10:346РусŁacБел

Упершыню за 28 гадоў расійскі флот атрымае шэсць новых падводных лодак

Ваенна-марскі флот (ВМФ) Расіі ў 2020 годзе ўпершыню за 28 гадоў атрымае ад прадпрыемстваў суднабудаўнічай галіны адразу шэсць падводных лодак, у тым ліку чатыры атамныя. Пра гэта паведаміла ТАСС у пятніцу крыніца ў абаронна-прамысловым комплексе РФ.

«Згодна з кантрактамі, «Севмаш» у 2020 годзе павінен здаць флоту першую серыйную падлодку праекта 955А «Князь Алег» і першую серыйную праекта 885 М «Новасібірск». Таксама «Севмаш» здасць ВМФ галаўную субмарыну праекта 885 М «Казань» і атамную падлодку спецпрызначэння «Белгарад» праекта 09852», — сказаў суразмоўца агенцтва. Ён удакладніў, што «Белгарад» паступіць у вядзенне галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны без падводных апаратаў «Пасейдон», так як іх выпрабаванні яшчэ не завершацца.

У сваю чаргу «Адміралцейскія верфі», распавёў суразмоўца, здадуць ВМФ дзве дызель-электрычныя падлодкі: «Волхаў» праекта 636.3 і першую серыйную субмарыну праекта 677 «Кранштат», але са звычайнай, а не паветранезалежнай энергетычнай устаноўкай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930