Даслаць навіну
Знайсці
22.08.2019 / 20:29 7

Навукоўцы распрацавалі новы аналіз крыві, які паказвае, ці памраце вы ў найбліжэйшыя 5-10 гадоў

Навукоўцы з Нідэрландаў распрацавалі аналіз крыві, які дазваляе не толькі ацаніць агульны стан вашага здароўя, але і з высокай імавернасцю прадказаць, ці памраце вы сваёй смерцю ў найбліжэйшыя 10 гадоў.

Павялічыць выяву

Гэта стала магчымым пасля маштабнага даследавання, падчас якога медыкі падрабязна вывучылі аналізы крыві з 12 розных еўрапейскіх баз даных. Агулам былі прааналізаваныя ўзоры крыві 44 тысяч чалавек.

Медыкам удалося выявіць усяго 14 біямаркераў, якія ацэньваюць імавернасць смерці ад любых натуральных прычын — ад ішэмічнай хваробы сэрца да раку лёгкіх, — і на іх аснове распрацаваць агульны «індэкс смерці».

У той жа час аўтары працы падкрэсліваюць, што высокі «індэкс смерці» не варта ўспрымаць як непазбежны смяротны прысуд. Біямаркеры толькі ацэньваюць бягучы стан здароўя і паказваюць на высокую рызыку развіцця тых ці іншых небяспечных захворванняў — аднак яго можна знізіць, калі істотным чынам змяніць звыклы стыль жыцця.

Для пацыентаў любога ўзросту аналіз 14 біямаркераў дазваляе прадказаць імавернасць смерці ў найбліжэйшыя 5-10 гадоў з дакладнасцю, якая перавышае 83%.

BBC

40
не для комментария,а для редакции. / адказаць
22.08.2019 / 21:45
Помрём все-кто раньше,кто позже. Знает эту дату только Бог. Никаким врачам или биомаркерам знать этого НЕ ДАНО.
3
Крэйзі / адказаць
22.08.2019 / 23:26
Мой каментар зверху - сарказм, калі не зразумела.
0
Казік / адказаць
23.08.2019 / 02:13
не для комментария,а для редакции., памыляецеся. Нездарма ёсць тыповае пытанне: “доктар, колькі мне засталося”. Зразумела, бываюць выключэнні, і кожны спадзяецца трапіць у тое выключэнне, але статыстыка рэч няўмольная.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30