Даслаць навіну
Знайсці
23.08.2019 / 01:17 5

Крыніцы: «Сілавая нарада ў Лукашэнкі чакалася даўно, метады работы трэба мяняць» 

Пасля крытыкі Лукашэнкам сілавых структур на нарадзе ў аўторак у сілавых структурах пануюць змяшаныя пачуцці. 

Пакуль невядома, ці пачаліся ўжо чысткі тых сілавікоў, пра якіх кіраўнік дзяржавы казаў: «Некаторыя ў пагонах прыбурэлі і абарзелі да таго, што яны не проста не павінны іх насіць — гэтыя людзі павінны быць выключаныя з нашага грамадства ў першую чаргу, перш чым тыя, справы якіх яны расследуюць. Гэта бязмозглыя людзі, якім таксама не месца ў праваахоўнай сістэме». 

«Наша Ніва» паразмаўляла з некалькімі супрацоўнікамі праваахоўных органаў сярэдняга звяна — што яны думаюць пра тое, што прагучала на нарадзе. 

«Гэтая нарада чакалася даўно, праўда, лічылася, што будуць і кадравыя перастаноўкі, але, відаць, яны адкладзеныя да пачатку кадэнцыі новага сакратара Рады бяспекі, які неўзабаве прыйдзе на месца Зася, — сказаў адзін з нашых суразмоўцаў. — Вядома, спускавы кручок разносу — справа Галавача, якая падсумавала і грамадскую думку аб стылі работы органаў, і іх дзеянні, перавяла ведамасныя праблемы ў палітычнае поле: следства замест рэгламентаванай работы сыходзіць з думкі «пасядзіць у бетоннай камеры — прызнаецца», а пракуратура падмахвае следству ў працягненні тэрмінаў знаходжання пад вартай. Гэта не супярэчыць закону, але супярэчыць здароваму сэнсу. Праз непрынцыповую пазіцыю пракуратуры ў выніку ў суд прыходзіць не вельмі чысты матэрыял». 

«Вельмі шмат работы па старых методыках. Статыстыка і палкі прымушаюць увесь час знаходзіць новыя і новыя злачынствы, а калі іх няма — ну рэальна няма, — то фарміраваць склады не тое каб праз фальсіфікацыі, але на карысць існуючай дактрыне і патрабаванням, — лічыць іншы чалавек. — Асабліва гэта праяўляецца на рабоце наркакантролю: ім вечна сігналізуецца, што работа мусіць весціся рознапланава, сумесна з Мінздароўя і Мінадукацыі. А на практыцы чыста паліцэйскія метады: бяруць аднаго юнага наркамана, а ён пад ціскам пачынае здаваць сваіх нейкіх знаёмых і фарміраваць ну не тое каб няправільную карціну, але вельмі скажоную. З'яўляюцца нейкія штучныя доказы — пра гэта гаварылася, што з боку экспертных службаў ёсць маніпуляцыі, якія і даказваюць наяўнасць наркотыкаў у тых, на каго той паказаў. Пакуль што выступ Лукашэнкі разумеецца як тое, што з законам нельга імправізаваць, і ў цябе за такое могуць спытаць». 

«У адносінах між органамі з'яўляецца шмат няроўнасцяў і нейкага нездаровага суперніцтва, бо ўсе мы топчамся на адным полі і некалькі ведамстваў могуць займацца, фактычна, адным і тым жа. Пераважна эканомікай. Мне б асабіста выйсце бачылася ў скарачэнні лішніх дублёраў там, дзе яны не трэба, і ўзмацненні слабых месцаў у раёнах, дзе рэальна не прадыхнуць», — лічыць трэці чалавек. 

Усе яны папрасілі пра ананімнасць.

NN.by

2
Дзмитро Александрыйски / адказаць
23.08.2019 / 15:38
Я знаю только одно, что милиция именно по просьбе Лукашенко фальсифицируют дела. Лично пострадал, на меня участковый в 2012 году. г.Минск ул Шишкина 26 лично стряпал протокол подлец, мол я ругаюсь матом, что бы меня закрыть на сутки. и указание было с верху. Тогда он был майор, сейчас сидит подоец в РУВД заводского района Минска.
0
Свободный / адказаць
23.08.2019 / 15:45
Так что там с Захарченко слышно?
0
Эхо / адказаць
24.08.2019 / 22:12
"Методы" - это много. Метод, он один, уже 25 лет. И название он носит простое и незатейливое - Обеспечение гарантий незыблемости власти узурпатора. Коррупционеры, террористы, наркоманы, врачи, спортсмены, колхозники - это всё фон. Главное - удержание власти. И совершенствование метода её удержания - главная и единственная истинная работа этих силовых структур.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30