Знайсці
23.08.2019 / 10:111РусŁacБел

«Энергетык» замест «Ювентуса» і кашмары супернікаў «Шахцёра». Цікавосткі наступнага тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы сочым за футбольнай вышэйшай лігай.

Часта чэмпіянат Беларусі называюць турнірам, дзе ад любога фаварыта можна чакаць канфузу ў гульні з андэрдогам. Канечне, гэта перабольшанне, але неспадзяванкі часам здараюцца. 

Так, у мінулым туры мінскае «Дынама» з лікам 1:3 прайграла ў Гарадзеі, а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» было пераможана сціплым «Мінскам». 

Яшчэ з нечаканых вынікаў — буйная параза «Слуцка» ад «Шахцёра» з лікам 0:5. Не, мы, канечне, прагназавалі перамогу салігорцаў, але не чакалі, што апошнім часам моцныя случчакі дазволяць сябе разграміць. Плюсуем да гэтага нічыю «Іслачы» ў Гродне, дзе геройстваваў брамнік «Нёмана» Зміцер Дудар, і падводзім рысу пад неспадзяванкамі.

З цікавостак не можам абысці бокам гульню «Энергетык-БДУ» — «Гомель», дзе гаспадары заканчвалі гуляць увасьмярых, але і ў такім складзе ледзь не вырвалі перамогу. Раней «студэнты» здзіўлялі атакуючай гульнёй, а цяпер будуць здзіўляць іншым?!

Распавядзём, чаго чакаць ад матчаў 19-га тура.

«Іслач» — «Слуцк»

  • 23.08, 18:00. Стадыён ФК «Мінск».
  • Матч першага круга — 3:1

«Слуцк» знаходзіцца ў працэсе перманентных кадравых перамен, але праблемы нікуды не знікаюць. Пасля 0:5 ад «Шахцёра» Віталь Паўлаў наракаў на траўму Седрыка Куаджы і хваробу Арцёма Сердзюка — асноўных на сёння форвардаў каманды. 

Фота: «Слуцкі край»

«Ваўкі» ніколі не перамагалі ў случчакоў на сінтэтыцы «Камвольшчыка». Каманды тройчы гулялі ў Мінску: у 2016-м «Іслач» перамагла на полі ля Футбольнага манежа, пасля гэтага ў двух матчах на Маякоўцы выйграваў «Слуцк».

Прагноз «НН»: Як будзе на гэты раз, сказаць складана — «Іслач» у добрай форме і не прайграе пяць тураў запар. Таму спрагназуем перамогу «ваўкоў».

«Дняпро» — «Мінск»

Усе канкурэнты «Дняпра» ў барацьбе за выжыванне набралі турнірныя балы ў мінулым туры. «Гомель» з «Энергетыкам» у двубоі балы падзялілі, а «Мінск» перамог і аддаліўся яшчэ болей.

Магілёўцы прайгралі шэсць матчаў запар і пакуль — галоўныя прэтэндэнты на паніжэнне ў класе. Летась у другой палове чэмпіянату «Прамень» Біёнчыка здолеў выратавацца ад вылету, але ці атрымаецца тое ж самае з «Дняпром»?

Прагноз «НН»: «Мінск» выглядае нашмат больш сімпатычна за магілёўцаў — і з пункту гледжання турнірных перспектыў, і па гульні: каманда Разіна хоць і губляе балы, але забівае досыць шмат. Таму наш прагноз: «Мінск» не прайграе.

«Віцебск» — «Нёман»

  • 24.08, 16:00. ЦСК ФК «Віцебск».
  • Матч першага круга — 1:0

Для абедзвюх каманд з абласных цэнтраў сезон складваецца звышскладана — яны захраслі на мяжы першай дзясяткі ў табліцы і вылецелі з Кубка.

Пасля чатырох матчаў без перамог «Віцебск» разжыўся трыма баламі — тэхнічная перамога над мінскім «Тарпеда». Прыемна, але на якасці гульні віцебчукоў гэта ніяк не адаб'ецца.

Фота: ФК «Нёман»

Тыя ж праблемы і ў «Нёмана», таму можна чакаць даволі цікавы двубой. 

Прагноз «НН»: Так, камандам патрэбная перамога, але мяркуем, што мноства забітых мячоў чакаць не варта: што «Нёман», што «Віцебск» не асабліва актыўныя ў атацы сёлета. Таму прагназуем тотал, меншы за 2,5

«Дынама-Брэст» — «Энергетык-БДУ»

  • 24.08, 20:45. АСК «Брэсцкі».
  • Матч першага круга — 1:1

У сваім відэаблогу Мікалай Хадасевіч распавёў гісторыю пра тое, што брэсцкае «Дынама» магло згуляць таварыскі матч з «Ювентусам». Але пасля галоўны трэнер «Юве» нібыта паглядзеў на разгром «Шахцёра» ад «Тарына» і адмовіўся ад гульні з беларусамі.

Гэта пацвердзілі топ-менеджары «Дынама» (але аніякіх доказаў прадстаўлена не было), але паабяцалі ў верасні згуляць з іспанскай топ-камандай. Пакуль гэтага не адбылося, берасцейцам трэба будзе згуляць з «Энергетыкам-БДУ».

«Студэнты» ў першым туры згулялі з «Дынама» ўнічыю, але ў Брэсце з улікам усіх кадравых стратаў «Энергетыку» будзе неверагодна складана.

Прагноз «НН»: «Дынама» пераможа. 

«Тарпеда-БелАЗ» — «Гарадзея»

  • 25.08, 16:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда».
  • Матч першага круга — 0:3

Калі няўдалы старт чэмпіянату — гэта фішка «Гарадзеі», то фішкай жодзінскага «Тарпеда» можа стаць правал пачатку другога круга.

Пакуль каманда Вадзіма Скрыпчанкі буксуе, медальныя перспектывы становяцца ўсё больш прывіднымі. А ў выпадку паразы ад «Гарадзеі» жодзінцы могуць апусціцца на сёмы радок.

Прагноз «НН»: «Гарадзея» не саступіць.

«Шахцёр» — «Гомель»

  • 25.08, 18:45. Салігорск, стадыён «Будаўнік».
  • Матч першага круга — 1:0

21 красавіка ў гомельскай гульні «Шахцёр» толькі напрыканцы матча здолеў забіць мяч і перамагчы. І пасля гэтага нешта ў «Гомеля» зламалася і наладзіцца клуб не можа па сёння.

У «Шахцёра» ж у чэмпіянаце ўсё ок — дзве перамогі ў апошніх турах з агульным лікам 11:0, наперадзе матч супраць каманды, якая прапускае амаль па два мячы ў кожнай гульні. Таму варта чакаць працягу галявой феерыі падначаленых Ташуева.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

БАТЭ — «Славія»

  • 25.08, 20:45. «Барысаў-Арэна»
  • Матч першага круга — 2:1

Пасля пяці матчаў без перамог «Славія» нарэшце адолела «Дняпро». Пакуль мазырчукі дзеляць восьмы радок з «Нёманам», але маюць менш згуляных матчаў, чым канкурэнты. Застаюцца магчымасці падняцца крыху вышэй.

БАТЭ ж працягвае змагацца за еўракубкавую восень, і часова чэмпіянат не ў прыярытэтах у каманды Багі. Ці зможа гэтым скарыстацца мазырскі клуб?

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала мінскаму «Дынама». 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930