Даслаць навіну
Знайсці
22.08.2019 / 11:39 4

Мінчук пасварыўся з дзяўчынай і разбіў тры аўтамабілі. А потым стаў выбачацца ФОТА

Павялічыць выяву

Здарэнне адбылося вечарам 19 жніўня, паведамляе сталічная міліцыя.

26-гадовы хлопец і яго сяброўка гулялі па вуліцы. Звычайная размова перарасла ў сварку, у выніку якой малады чалавек заскочыў на капот аўтамабіля, які стаяў побач, і стаў біць нагой па лабавым шкле. Затым ён пераключыўся на іншыя машыны.

Вынікам эмацыйнага ўсплёску сталі тры пабітыя аўто. Усвядоміўшы правіну, мінчук паспрабаваў папрасіць прабачэння перад уладальнікамі пашкоджаных аўтамабіляў, пакінуўшы на лабавым шкле запіскі з абяцаннем пакрыць шкоду і сваім кантактным тэлефонам. Наступнай раніцай фігурант з'явіўся ў Кастрычніцкае РУУС Мінска, дзе прызнаўся ў зробленым.

Павялічыць выяву

Вядома, што раней ён ужо быў судзімы за аналагічныя дзеі і ў дадзены момант адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

0
mikola ramanau / адказаць
22.08.2019 / 16:51
A ni zapozna vybaczacca ?
1
Зьмiцер / адказаць
22.08.2019 / 19:19
Трэба вучыцца кантраляваць свае эмоцыі. У Злучаных Штатах, напрыклад, за такое суддзя прызначыў бы хлопцу акрамя звычайнага ў такіх выпадках пакарання неабходнасць наведваць спецыяльную групу ў клінічнага псіхолага ў інтарэсах самога ж хлопца. І гэта правільна.
0
Алег С. / адказаць
23.08.2019 / 23:21
Зьмiцер,псіхалагічная хлусня і трызня яшчэ горшая за палітычную і ідэалагічную. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30