Знайсці
22.08.2019 / 09:56РусŁacБел

У Расіі прапанавалі вывучаць у школах Dota 2, FIFA 19 і World of Tanks

Інстытут развіцця інтэрнэту накіраваў у Мінасветы спіс кіберспартыўных дысцыплін і гульняў, якія прапануецца ўвесці ў школьную праграму. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на ліст арганізацыі ў міністэрства.

У спіс увайшлі Dota 2, Hearthstone, Dota Underlords, FIFA 19, World of Tanks, Minecraft і CodinGame. На думку арганізацыі, Dota 2 і World of Tanks развіваюць стратэгічнае мысленне і хуткасць рэакцыі, FIFA 19 — логіку, а Minecraft - крэатыўнасць і абстрактнае мысленне.

Большасць з гэтых гульняў, сказана ў лісце, лічацца агульнапрызнанымі кіберспартыўнымі дысцыплінамі, па якіх праводзяцца турніры. Пры гэтым некаторыя з іх не звязаны з кіберспорце. Так, Minecraft — гэта будаўнічы сімулятар, а CodinGame — платформа для вывучэння праграмавання ў гульнявой форме.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930