Даслаць навіну
Знайсці
21.08.2019 / 17:48 8

Лукашэнка паабяцаў прыехаць на памідорны бой у Іўі

Падчас сваёй рабочай паездкі па Іўеўшчыне Лукашэнка сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і паабяцаў прыехаць на мясцовы памідорны фестываль, паведамляе Беларусь 1.

Павялічыць выяву

Скрыншот відэа Беларусь-1.

Лукашэнка прыемна здзівіўся, як развіваецца Іўе, а таксама згадаў і памідорны фэст, які нядаўна прайшоў у горадзе.

— Аказваецца, вы перажылі нашэсце ўборачнай кампаніі, у вас былі «Дажынкі», і пасля гэтага ў вас засталіся такі цэнтр і мястэчка. Вы малайцы, я назіраю (больш па тэлевізары), вы ўжо пачынаеце пераймаць іспанцаў: губіце памідоры. Паглядзеў: шкада стала, я ж вясковы чалавек, шкада памідораў. А вы тут кідаеце ў адзін аднаго, топчаце іх. Але, напэўна, ураджай добры. Паабяцаў, што прыеду, але не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах гэтых, але прыехаць паглядзець — можа быць.

NN.by

0
Зьмiцер / адказаць
22.08.2019 / 10:07
Если будет брошен в сторону Лукашенко помидор и попадёт.


https://nn.by/?c=ar&i=235922
Што значыць "если"? Траекторыі палету памідораў будуць папярэдне ўзгоднены з начальнікам службы аховы, памідоры пройдуць асабісты надгляд.
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
22.08.2019 / 11:21
Чаго тут усе расперажываліся за Рыгоравіча. Цяпне гора тое Іўе калі прыедзе на фэст! Усіх вывезуць на 101-ы кіламетр! А старым, нямоглым -- скажуць: "Закрыць вокны фіранкамі і не выглядваць -- агонь на паражэнне!" Усё Іўе возмуць у аблогу снайперы.  Заміж жыхароў будуць кідаць памідоры ахоўнікі. Здымуць блокбастар што нада!

Было ў нас ужо такое пад Глыбокім. Усе хлявы ў вёсцы абшасталі, курэй абшчупвалі, стагі з сенам пракалвалі дзідамі...
0
Зьмiцер / адказаць
22.08.2019 / 18:10
Цяпне гора тое Іўе калі прыедзе на фэст!

Нет худа без добра, як кажуць нашыя ўсходнія суседзі. Напрыклад, пасля візыту спадара Лукашэнкі ў Баранавічы тамтэйшыя ўлады пачалі звяртяць увагу на стан дарог і знайшлі гістарычную каштоўнасць.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30