Даслаць навіну
Знайсці
21.08.2019 / 17:50 20

Праціўнік акумулятарнага завода ў Брэсце напісаў ліст у «Рассельгаснагляд»: Хочам уратаваць братоў-расіян

«Рассельгаснагляд» — гэта людзі, якім можна давяраць з пункту гледжання прафесіяналізму.

У тэлеграм-канале «Свінцовая варта» з’явіўся адказ «Рассельгаснагляда» брэсцкаму актывісту Дзмітрыю Бекалюку, які выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Расійскі бок дзякуе Бекалюку за яго актыўную грамадзянскую пазіцыю, а таксама паведамляе пра ўзмацненне кантролю над прадукцыяй, якая пастаўляецца з Брэсцкай вобласці.

Павялічыць выяву

Дзмітрый Бекалюк. Фота belsat.eu.

Навошта брэсцкія актывісты пісалі ў Расію? Пра гэта «Наша Ніва» распытала ў Дзмітрыя Бекалюка.

«Мэтай звароту было давядзенне да ведама кіраўніцтва «Рассельгаснагляду» таго, што на адлегласці 200—300 метраў ад завода, у межах санітарна-абарончай зоны, ідзе ўборка сельскагаспадарчых культур, якія пасля могуць ісці альбо на стол людзям, альбо на харч жывёлам. Таксама ў непасрэднай блізкасці ад завода адбываецца выпас быдла.

Ёсць афіцыйныя дадзеныя ад дзяржаўных структур, што пры пуску наладак было перавышэнне выкіду свінца, які асядае ў санітарна-абарончай зоне. І па заканадаўстве Беларусі ў гэтай зоне забароненае вырошчванне культур, якія паступаюць у ежу людзям альбо жывёлам.

Мы звярнулі ўвагу на гэты момант, каб папярэдзіць атручэнне жыхароў Расіі гэтымі прадуктамі. Копіі заявы былі адпраўленыя ў нашы Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, КДК, КДБ.

Нашы структуры адказалі, што прынялі гэтую інфармацыю да ведама. Адзінае, праўда, што яны зрабілі, павялічылі колькасць нагляду з разу на паўгода да разу на тры месяцы», — сказаў Бекалюк.

Павялічыць выяву

Навошта ён вырашыў прыцягваць да гэтай сітуацыі расіян? І ці спадзяваўся, што брэсцкую прадукцыю забароняць у Расіі?

«Рассельгаснагляд» жа мае больш багаты досвед, бо ў Расіі ёсць такія заводы, больш багаты кадравы склад. Яны адрэагавалі імгненна. І цяпер адбор пробаў па малацэ і мясе ідзе раз на тыдзень. Яны вельмі заклапаціліся гэтай праблемай.

Мэтай было засцерагчы нашых братоў-расіян, з якімі нашы дзяды ваявалі супраць фашыстаў, ад атручэння гэтымі прадуктамі. На нашых грамадзян нашым уладам напляваць, Расія ж паклапацілася пра сваіх грамадзян і адрэагавала.

Я за развіццё гандлёвых сувязяў між нашымі краінамі. Але вы ўявіце, калі знойдуць свінец у брэсцкім мясе ці малацэ. Гэта ж можна ставіць крыж! Лепш цяпер задацца гэтым пытаннем, чым потым кусаць локці. І многія прадпрыемствы хутка прынялі меры. Мы хацелі засцерагчы Брэсцкую вобласць ад негатыўных наступстваў, бо мы ж займаем лідзіруючае месца па пастаўках мяса і малака ў Расію», — лічыць Бекалюк.

Актывіст перакананы, што «Рассельгаснагляд» не выконвае палітычныя заказы.

«Рассельгаснагляд» — гэта людзі, якім можна давяраць з пункту гледжання прафесіяналізму.

Я раблю свае высновы зыходзячы з сусветных выставаў, дзе прадстаўнікоў «Рассельгаснагляду» сустракалі кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Галандыі, Германіі. Там ставяцца з павагай да працы і методык «Рассельгаснагляду». Я працую ў гэтай сферы 12 гадоў і ведаю, пра што кажу.

Я знаёмы шмат з кім з гэтай структуры, і гэта выключныя прафесіяналы, якія, не маючы падставаў, не будуць уводзіць нейкія забароны альбо, наадварот, іх адмяняць. Калі б такое і здаралася, то ёсць суды, дзе гэта можна было б аспрэчыць, але беларускі бок ніколі гэтага не рабіў».

***

Дзмітрый Бекалюк

жыхар элітнага пасёлка Стымава пад Брэстам. Ён прадстаўляе інтарэсы польскіх кампаній у Беларусі.

Зміцер Панкавец

5
вусцішны троль / адказаць
21.08.2019 / 23:52
НН, каб даведацца пра сутнасць чалавека - дастаткова было спытаць #чыйКрым
5
меркаванне / адказаць
21.08.2019 / 23:58
Ммм, а хто ў гэтай краіне будзе рашаць вузкія інтарэсы людзей? У парламент не абярэшся, у колькасьці 200 чалавек перакрываць дарогі не поўдзеш, бо астатнім сотням тысяч берасцейцам свінец ніпачом. Вось вырашылі ізхітрыцца такім чынам. Мне не падабаецца, але нешта іншае прыдумаць, каб параіць, не магу. А вы, прасціця, дзе свае шырокія інтарэсы церпіце? 
0
меркаванне / адказаць
22.08.2019 / 10:59
А тым часам у Архангельскай вобласці: "Ні ратавальнікаў, ні дактароў не папярэдзілі, што яны працавалі з апрамененымі. У абласной бальніцы пра радыяцыю даведаліся праз некалькі гадзін пасля таго, як пачалі апераваць пацярпелых, а дэзактывацыю пачалі праводзіць толькі на наступны дзень. З большасці супрацоўнікаў бальніцы ўзялі падпіску пра неразгалошванне дзяржтаямніцы".
  Цікава, каму яны будуць скардзіцца? А ботаксная рожа, як ні ў чым не бывала, расказвае, што там усё у парадку. 

https://nn.by/?c=ar&i=235946
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30