Даслаць навіну
Знайсці
22.08.2019 / 10:41 8

У стылі Ван Гога. Зірніце, якія карціны малюе маладая беларуская мастачка ФОТА

Мастачцы са Старых Дарог Крысціне Лапіцкай 31 год. Яна працуе ў Цэнтры дзіцячай творчасці, а ў вольны ад працы час стварае карціны, у якіх галоўныя вобразы — жанчыны, з іх перажываннямі, болем, настроем.

Павялічыць выяву

Крысціна Лапіцкая. 

Калі ў першы раз кінуць позірк на карціны Крысціны, то можна з лёгкасцю параўнаць іх з палотнамі Ван Гога.

«Калі стала фармавацца маё нейкае творчае мысленне, на мяне паўплывала знаёмства з карцінамі Ван Гога. Гэта «знаёмства» паўплывала і на мой мастацкі густ. Мяне ўразіў жывапіс Ван Гога, ён даў адчуць мне яркі, жывы тэмперамент самога мастака і яго прац. Захапіла моцная эмацыйнасць яго жывапісу. Але Ван Гог пісаў з натуры, мысліў колерам. У мяне ж абстрактны жывапіс. Я спрабую перадаць «жыццёвасць» тых адчуванняў, эмоцый або проста бытавых сітуацый», — распавядае мастачка.

Павялічыць выяву

Касачы. 

Чаму ж у яе карцінах столькі розных вобразаў жанчын?

«Гэта атрымліваецца не спецыяльна. У плане творчасці я далёка не на ўсе гляджу толькі з боку жаночага бачання. Але ўсё роўна гэта прысутнічае, бо я жанчына. На карцінах ёсць і мужчынскія вобразы, проста іх менш. Але гэта залежыць ад той сітуацыі, ад той тэмы, якую я перадаю на момант напісання карціны. Калі ў мяне атрымалася добра перадаць тое, што я малявала, і я гэта адчуваю, гэта мяне натхняе. Гэтак жа я магу сказаць, што надаю ўвагу і колераперадачы. Жанчыны на карцінах — гэта вобразы, якія дапамагаюць мне перадаць нейкую пэўную жыццёвую сітуацыю, сутнасць моманту. Праз фігуру і колер гэтак жа я магу перадаваць і свой уласны эмацыйны стан. Гісторыя ва ўсіх сюжэтаў розная, бо гэта нейкія адкрытыя мною праўды, прачулыя сітуацыі і моманты», — распавядае Крысціна. 

Павялічыць выяву

«Белыя філіжанкі».

Павялічыць выяву

«Фіранкі».

Павялічыць выяву

«Жанчына, каторая адзявае завушніцу».

Павялічыць выяву

«У пакоі». 

Павялічыць выяву

«Аўтапартрэт з відэльцам і рыбкай».

Некалькі дзён таму мастачка адкрыла сваю першую выставу ў Мінску. Выстава мае назву «Думкі і вобразы». І яе можна пабачыць у бібліятэцы імя Пушкіна да 30 жніўня.

Nina.nn.by

0
Максим Дизайнер / адказаць
28.08.2019 / 20:28
Ужос
0
Жвір / адказаць
28.08.2019 / 22:14
Nie.
0
mikola ramanau / адказаць
29.08.2019 / 10:47
Neika hren.................
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30