Даслаць навіну
Знайсці
21.08.2019 / 13:45 8

«Трэба спыніць усялякія аднаразовыя пакеты»: Лукашэнка заклікаў зменшыць выкарыстанне пластыку

Павялічыць выяву

president.gov.by

 Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб даручэннях па змяншэнні выкарыстання ў краіне пластыку. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён, піша БелТА.

«Трэба спыніць усялякія аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты. Пачынаць з малога. Трэба ўсё гэта прыбіраць. Засмечваем глебу і тэрыторыю так, што хутка квітнеючая, зялёная і сінявокая Беларусь ператворыцца ў звалку», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Размова на гэту тэму зайшла ў час наведвання ў Іўеўскім раёне прыватнага прадпрыемства па вытворчасці сельгастэхнікі. Аднак у структуры бізнесу ёсць яшчэ і фірма па вытворчасці вокнаў і дзвярэй. У прыватнасці, Лукашэнку прадэманстравалі шклопакеты з драўлянымі рамамі, была адзначана экалагічнасць такога рашэння. Прадукцыя крыху даражэйшая ў параўнанні з аналагічнымі пластыкавымі вокнамі, аднак у шэрагу еўрапейскіх краін ужо ёсць добрыя прыклады падтрымкі гэтага напрамку на дзяржаўным узроўні.

Была агучана просьба і ў Беларусі стварыць умовы для больш актыўнага развіцця вытворчасці вокнаў з драўлянымі рамамі.

«Гэта праблема мне знаёма. Першае - трэба палічыць. Ён (кіраўнік кампаніі) гаворыць, што яму на 30 працэнтаў даражэй. Але гэта ён сказаў. Мы яго таксама павінны падціснуць. Так, каб і ён крыху адчуваў канкурэнцыю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Да 1 студзеня на гэта пытанне трэба даць адказ. Пажадана, каб ён быў станоўчы».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на той факт, што такая вытворчасць вокнаў магчыма выключна на мясцовай сыравіне, а пытанне развіцця дрэваапрацоўкі якраз знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. У гэтым плане, акрамя асноўнай вытворчасці, Лукашэнка паабяцаў падтрымку кіраўніку кампаніі - гендырэктару ВТАА «Тэхмаш» у развіцці вытворчасці паліўных пелет. «Мы дамовіліся. Падбіраеш завод, дзе зручная лагістыка і лес ёсць. І рынак будзе. Я хачу паглядзець, як прыватнік з пачатку да канца гэта зробіць. І я табе забяспечу падтрымку», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

2
Трактарыст-максімаліст / адказаць
21.08.2019 / 18:45
Дык а якая альтэрнатыва? Папера? Будзем лясы вырубаць дзеля пакетаў? Гадоў 20 таму вялі барацьбу з вырубкаў лясоў. Прычым па ўсямцу свету. І што цяпер, зноў на тыя самыя граблі? Праз 5 гадоў пачнём барацьбу з вырубкай леса? Вы разумееце, што або лес рубіць, або пластыкавыя пакеты? Пакеты можна сабраць і утылізаваць. А хто вам лес верне?
0
reis / адказаць
21.08.2019 / 21:38
трэба заінтэрэсаваць. каб здаць пластыкавую бутэльку можна было б за капеек 20. усе б выграблі, нават з самых закінутых сажалак. зараз канешне, страшна што робіцца, асабліва калі дачаў, кідаюць торбы з смеццем у лес 
0
Serg / адказаць
22.08.2019 / 13:23
Начал бы прежде всего с молочных продуктов. Объемы большие . А вся тара - поллиэтилен и пластик. Когда уже на стекло перейдут?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30