Знайсці
21.08.2019 / 13:321РусŁacБел

У Беластоку затрымалі прадпрымальніка, якога падазраюць у дачы хабараў польскім дыпламатам у Беларусі

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро затрымала грамадзяніна Польшчы, які падазраецца ў дачы хабару работніку польскай дыпламатычнай пляцоўкі ў Беларусі, піша Радыё Польшчы.

Прэс-сакратар Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Тэмістоклес Брадоўскі паведаміў, што імаверна хабары ўручаліся за дапамогу падчас легалізацыі перабывання беларусаў у Польшчы.

«Супрацоўнікі беластоцкага аддзелу Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро затрымалі польскага прадпрымальніка, які пражывае на тэрыторыі Беларусі. Пры дапамозе хабараў, якія ўручаліся работніку дыпмісіі, выдаваліся карты палякаў. Апроч гэтага, падазраваны абяцаў заплаціць 50 тысяч долараў за кантрабандны правоз у Беларусь 2 мільёнаў долараў».

Арыштаваны прадпрымальнік будзе дастаўлены ў Варшаўскую акруговую пракуратуру, дзе яму будуць прадстаўленыя абвінавачванні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930