Даслаць навіну
Знайсці
26.08.2019 / 00:16 16

Ад беларусафоба Замяталіна да сталініста Рубінава: як склаўся лёс галоўных ідэолагаў краіны

Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня прызначыў Андрэя Кунцэвіча намеснікам старшыні Адміністрацыі прэзідэнта. Ён будзе адказваць за ідэалогію, а таксама СМІ. «Наша Ніва» ўспамінае асобаў, які займаліся ідэалагічнай работай у Адміністрацыі прэзідэнта.

Уладзімір Замяталін (1995—1997; 2000—2001): «Беларусьфільм» і беларусафоб

Павялічыць выяву

На прыкладзе Замяталіна можна лёгка адсачыць, кім акружаў сябе Аляксандр Лукашэнка ў першыя гады прэзідэнцтва. Гэта ўраджэнец расійскай Тулы, які скончыў Данецкае вышэйшае вайскова-палітычнае вучылішча, пасля служыў у войску палітруком у Германіі, Далёкім Усходзе. У выніку лёс занёс Замяталіна ў Беларусь, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны.

Замяталін быў у камандзе Вячаслава Кебіча на выбарах 1994 года. Менавіта ён прыдумаў скарыстаць у якасці «чорнага піяру» тое, што Лукашэнка скраў фен у сцюардэсы, калі вярталіся з паездкі ў Кітай. Праўда, вельмі хутка перакінуўся ў каманду пераможцы выбараў.

Пасля скандалу з «белымі плямамі» ў газетах у адстаўку сышоў Аляксандр Фядута, і менавіта Замяталін стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі, а ў хуткім часе стаў намеснікам Адміністрацыі прэзідэнта.

Замяталіна вылучала неразуменне і нелюбоў да ўсяго беларускага. У ягоны час быў беспрэцэдэнты ціск на ўсё беларускае. У 2018 годзе Замяталін трапіў у скандал, калі касірка «Еўраопта» звярталася да яго па-беларуску, а былы ідэолаг на гэта крычаў: «Не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове».

У канцы сваёй чыноўніцкай кар’еры Замяталін узначальваў «Беларусьфільм». І тут варта адзначыць, што знятыя пры ім былі не толькі фільмы пра вайну, але патрыятычная стужка «Масакра», а таксама антытаталітарнае кіно «Ваўкі».

Мабыць, на канец кар’еры паўплываў і сын ідэолага. У 2015 годзе за эканамічныя злачынствы да шасці гадоў зняволення быў прысуджаны сын Замяталіна Дзяніс.

Уладзімір Замяталін памёр летам 2019 года. Развітанне з ім праходзіла без асаблівай пашаны.

Іван Пашкевіч (1997 — 2000): баптызм і эміграцыя ў ЗША

Павялічыць выяву

Гэты ўраджэнец Столінскага раёна быў сярод тых, хто дапамагаў Аляксандру Лукашэнку правесці канстытуцыйныя рэферэндумы ў 1995—1996 гадах. За гэта ён і атрымаў высокую пасаду ў Адміністрацыі прэзідэнта.

У 2000 годзе Пашкевіч абіраецца (на справе прызначаецца) дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. У парламенце Пашкевіч нечакана далучаецца да групы «Рэспубліка» (яе ўзначальвалі Фралоў, Парфяновіч і Скрабец), асцярожна пачынае крытыкаваць улады.

Іван Пашкевіч — пратэстанцкі вернік. Мабыць, менавіта гэта і паўплывала на ягоны выбар.

Як дарадца старшыні Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў Пашкевіч з адкрытым лістом звяртаўся да Лукашэнкі. «Лукашэнка распачаў непрыхаваную вайну супраць пратэстанцкай царквы ў Беларусі. Арышты прапаведнікаў і пастыраў, непамерныя штрафы ў дачыненні да царкоўных служкаў, закрыццё малітоўных дамоў, адмова рэгістраваць новыя цэрквы — вось набор вайсковых сродкаў «праваслаўнага атэіста» ў дачыненні да евангельскіх хрысціянаў», — пісаў Пашкевіч.

У 2006 годзе Іван Пашкевіч эміграваў у ЗША. Жыве ў Філадэльфіі (штат Пенсільванія), рэдагуе рускамоўную газету «Новае слова», а таксама вядзе на радыё перадачу пра палітыку. У інтэрв’ю расказвае, што марыць вярнуцца на радзіму.

Станіслаў Князеў (2001—2003): контрразведчык і рэктар

Павялічыць выяву

Яшчэ адзін ідэолаг, які абсалютна не меў ніякіх сантыментаў да беларускасці. Князеў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Новасібірску. Працаваў слесарам на «Сібсельмашы», а потым паступіў у Вышэйшую школу КДБ імя Дзяржынскага.

Амаль усё сваё жыццё Князеў адпрацаваў у войску. Пяць гадоў быў у ГДР, два гады ў Афганістане, удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. У першай палове 1990-х узначальваў вайсковую контрвыведку КДБ. У 1997 годзе перайшоў на працу ў Інстытут нацыянальнай бяспекі, які ў хуткім часе ўзначаліў. Менш за год пабыў намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі.

Пасля выбараў 2001 года прызначаны намеснікам па ідэалогіі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Князева называлі чалавекам Урала Латыпава, з якім яны перасякаліся яшчэ на мінскіх курсах Вышэйшай школы КДБ. Зрэшты, ужо праз два гады наспела патрэба ў больш маладым і гнуткім ідэолагу.

У 2003 годзе Князеў стаў рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, на гэтай пасадзе прабыў да 2007 года. Пасля гэтага Князеў працаваў у некалькіх навучальных установах. Ад 2011 да 2018 быў рэктарам МІТСО. Цяпер з’яўляецца старшынёй навуковай рады ўніверсітэта.

Алег Праляскоўскі (2003—2006): міністр інфармацыі і Сергіеў Пасад

Павялічыць выяву

Трое з чатырох першых ідэолагаў Адміністрацыі прэзідэнта нарадзілася за межамі нашай краіны і паходзілі з асяроддзя сілавікоў. Праляскоўскі прыйшоў на свет у гарадку Сергіеў Пасад пад Масквой. Вучыўся ў Мінску на зенітчыка. Праходзіў службу ў ГДР.

Выкладаў у Вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы і Вайсковай акадэміі. У інтэрнэце захаваўся выпуск перадачы «5 зорак» 1994 года, дзе малады маёр Праляскоўскі нават спрабуе размаўляць па-беларуску.

З выкладання яго перавялі на ідэалагічны фронт. Праляскоўскі ўзначальваў аналітычны аддзел Службы бяспекі прэзідэнта, а таксама інфармацыйнае агенцтва БелТА. На час працы Алега Вітольдавіча ў Адміністрацыі прэзідэнта прыйшлася Плошча-2006 з «пацукамі, порначасопісамі і наркотыкамі».

У 2009 годзе Праляскоўскі ўзначаліў Міністэрства інфармацыі. Менавіта пры ім недзяржаўныя СМІ атрымлівалі рэкордную колькасць папярэджанняў. У 2011 годзе «Наша Ніва» і «Народная воля» былі на мяжы закрыцця.

Пасля адстаўкі з пасады міністра з’ехаў на радзіму, у Расію, дзе жыве па сёння. Час ад часу чытае лекцыі ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Расіі. Па непацверджанай інфармацыі, мае такі-сякі бізнэс.

Анатоль Рубінаў (2006—2008): сталініст і паэт

Павялічыць выяву

Фізік родам з Магілёва. Ад 1960-х Рубінаў працаваў у Акадэміі навук БССР, доктар фізіка-матэматычных навук. Ад 2002 да 2006 узначальваў Вышэйшую атэстацыйную камісію.

Галоўным ідэолагам краіны Рубінаў стаў пасля выбараў 2006 года. І адразу гэты чалавек пачаў здзіўляць сваімі поглядамі: ён адкрыта захапляўся асобай Іосіфа Сталіна, заклікаў вярнуцца да дзяржаўнай палітыкі атэізму.

У сваіх шматлікіх публікацыях прафесар сцвярджаў, што Беларусь ніколі не мела сваёй уласнай дзяржаўнасці, а пачалося будаўніцтва сваёй уласнай дзяржавы толькі ў 1994 годзе пасля абрання прэзідэнтам Лукашэнкі. Больш за тое, Рубінаў нават заклікаў увесці ў Беларусі расійскі рубель. Такая вось ідэалогія.

Апроч усяго гэтага, Рубінаў быў яшчэ паэтам, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла яго кніга «Вот она, наша жізнь». Адзін з вершаў стаў ледзь не класічным:

Ох, народ ты наш, народ,
Ох, народище!
Из полтысячи пород —
Одна породища!

Наш один — за ихних двух —
Только дай борща…
И раз в двадцать крепче дух…
Из туалетища.

Пасля адстаўкі з адміністрацыі Рубінаў быў спікерам Савета рэспублікі. Але быў вымушаны сысці пасля таго, як спатрэбілася тэрмінова прыдумаць пасаду для былога прэм’ера Міхаіла Мясніковіча. Цяпер вядзе жыццё ціхага мінскага пенсіянера, якога толькі зрэдку бачаць на прагулках у парках.

Наталля Пяткевіч (2009—2010): тры шлюбы і ЗША

Павялічыць выяву

Тыя, хто цяпер назірае за Наталляй Эйсмант, магчыма, ужо не памятае, што ў Лукашэнкі ўжо была маладая амбіцыйная прэс-сакратарка. Пяткевіч была прэс-сакратаркай кіраўніка краіны ад 2001 да 2004 года. Пасля гэтага пайшла ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Наталля Пяткевіч — мінчучка, яна нарадзілася ў сям’і галоўнага доктара 7-й стаматалагічнай паліклінікі Уладзіміра Краўчанкі. Вучылася на юрыдычным факультэце БДУ. Першым яе мужам быў Уладзіслаў Пяткевіч, які ўзначальваў «Нацыянальныя спартыўныя латарэі». Ад гэтага шлюбу застаўся сын Філіп.

З Пяткевіч звязаны шэраг скандалаў. Яна публічна сварылася з тагачасным кіраўніком БТ Аляксандрам Зімоўскім. Нарэшце, гэта ёй прыпісвалі ідэю разыгрывання антыпольскай карты перад выбарамі 2006 года. Яна не баялася цынічна выказвацца на публіку, калі трэба было апраўдаць адмену льготаў.

Пасля працы ў адміністрацыі Пяткевіч яшчэ доўга была памочніцай прэзідэнта — гэта пасада выключна блізкая да кіраўніка дзяржавы. З дзяржаўнай службы яна сышла ў 2014 годзе. У другім шлюбе Пяткевіч была замужам за намеснікам старшыні БТ Аляксандрам Мартыненкам, але і ён не працягнуўся доўга.

Цяпер Наталля Уладзіміраўна замужам за дыпламатам Валянцінам Рыбаковым, які з’яўляецца прадстаўніком Беларусі пры ААН. Цікава, што Пяткевіч па-ранейшаму знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі, але можа жыць у Нью-Ёрку па лініі ААН.

Аляксандр Радзькоў (2010—2014): русіфікатар сістэмы адукацыі

Павялічыць выяву

Ураджэнец Быхаўскага раёна. Радзькоў з’яўляецца выхадцам з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, альма-матэр кіраўніка краіны. Ён працаваў там спачатку на кафедры алгебры і геаметрыі, а потым увогуле стаў рэктарам гэтай ВНУ.

У 2003 годзе Аляксандр Радзькоў стаў міністрам адукацыі замест Пятра Брыгадзіна, які доўгі час адмаўляўся падпісваць указ аб закрыцці Гуманітарнага ліцэя імя Коласа.

Час міністэрства Радзькова можна ахарактаразаваць як імклівую русіфікацыю. Многія школы, якія доўгі час былі беларускімі, пераходзілі на рускую мову. Радзькоў перавёў выкладнне гісторыі Беларусі на рускую мову, гэта не могуць адкруціць аж па сёння. У нейкіх сантыментах да беларускасці Радзькова западозрыць было вельмі складана.

Таксама Радзькоў ад моманту стварэння ўзначальваў «Белую Русь», якая так і не стала палітычнай партыяй. Аднак нядаўна і тут ён перадаў свае паўнамоцтвы Генадзю Давыдзьку. На сёння Радзькоў звычайны пенсіянер.

Ігар Бузоўскі (2014—2016): раён Мінска і кнігадрукаванне

Павялічыць выяву

Паходзіць з Навагрудка. Бацька быў супрацоўнікам КДБ. Ігар атрымаў вайсковую адукацыю, але быць сілавіком яму было не па душы. Праз нейкі час ён пайшоў працаваць псіхолагам у школу ў Навагрудку.

У пачатку 2000-х Бузоўскі адказваў за сувязі з грамадскасцю на БТ. Ад моманту стварэння — у БРСМ. Менавіта з гэтай арганізацыяй звязаны зорны час Бузоўскага. І таму яму належыў шэраг ініцыятываў. У 2010 годзе Бузоўскі стаў першым сакратаром БРСМ.

У Адміністрацыі прэзідэнта малады чыноўнік сябе асабліва нічым не праявіў. Пасля яго ўвогуле скасавалі пасаду намесніка па ідэалогіі. Планавалася раздзяліць гэтыя абавязкі між першым намеснікам Максімам Рыжанковым і прэс-сакратаркай Наталляй Эйсмант.

Бузоўскі пасля няўдалага досведу працы ідэолагам узначальваў Цэнтральны раён Мінска. У прынцыпе, гэта пасада, з якой можна зноў пайсці на павышэнне. Не атрымалася і на гэты раз. Цяпер ён намеснік міністра інфармацыі. Адказвае за не самы перадавы кірунак — кнігадрукаванне.

Уладзімір Жаўняк (2018—2019): нічога пра яго не ведалі, нічога і не даведаліся

Павялічыць выяву

Жаўняк родам з Хойнікаў Гомельскай вобласці. Вайсковец. Адукацыю атрымліваў у Новасібірску. Шмат гадоў аддаў арміі.

Толькі ў 2002 годзе пераходзіць на працу ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. Ад 2008 года ўзначальваў упраўленне заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы. Ад 2014 — намеснік цэнтра. Не сказаць, каб пасада дужа высокая, таму многіх дзівіў такі кар’ерны ўзлёт.

Магчыма, параіць яго мог іншы намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, які неаднаразова сустракаўся з Жаўняком на розных пасяджэннях і канферэнцыях.

За гэты год Жаўняк так і не стаў публічнай асобай, ён не запомніўся ні словамі, ні дзеяннямі. Пакуль невядома, чым ён будзе займацца далей.

Зміцер Панкавец, заставачнае фота Надзеі Бужан

14
Зьмiцер / адказаць
21.08.2019 / 21:51
Как мне показалось абсолютно все мутные....

Ну так ужо ўсе? Вось, напрыклад, Пяткевіч - даволі ладная кабета. Няужо не хочацца патрымацца за яе сцягно?)
3
даведка / адказаць
22.08.2019 / 00:17
На время работы Олега Витольдовича в Администрации президента пришлись события на Площади-2006 с «крысами, порножурналами и наркотиками».
https://nn.by/?c=ar&i=235900&lang=ruhttps://nn.by/?c=ar&i=235900&lang=ru
На время работы Олега Витольдовича в Администрации президента пришлись события на Площади-2006 с «крысами, порножурналами и наркотиками».

Это была моя идея с порножурналами и использованными презервативами в палатках.)

https://nn.by/?c=ar&i=235900&lang=ru
4
меркаванне / адказаць
22.08.2019 / 10:16
даведка, твая ідэя? Дык ты скаціна первастацейная, атрымліваецца? А зараз дзе абітаеш? Хачу плюнуць табе ў .... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30