Даслаць навіну
Знайсці
2
Кажыма праўду / адказаць
21.08.2019 / 13:18
На добры памінак дзядзькі Леаніда слухайма раман-аўдыякнігу «Меч князя Вячкі» (чытае Валенцін Аксянцюк, 2010)

Пампуйма з Беларускае Палічкі:
http://knihi.com/Leanid_Dajnieka/Miec_kniazia_Viacki_mp3.zip.html

Спачывай у вечным супакоі.
2
Генэрал Голад / адказаць
21.08.2019 / 13:23
Зямля пухам яму. Спачуваньні родным і ўсім нам. Менавіта творы спадара Леаніда і прывілі мне любоў да гісторыі нашай Радзімы. "Меч князя Вячкі" і "Сьлед ваўкалака" былі настольнымі кнігамі майго дзяцінства.
1
СБП / адказаць
21.08.2019 / 13:51
Ёсць новая інфармацыя: патэлефанаваў сын Леаніда Дайнекі і паведаміў, што развітанне перанеслі з пятніцы на нядзелю, на 25 жніўня. Каб паспелі даляцець і сабрацца ўсе сваякі.

Калі ласка, папраўце
2
Усяслаў / адказаць
21.08.2019 / 14:15
Чытаў меч князя Вячкі, піў Крамбамбулю. Вечная памяць
1
Бабрина / адказаць
21.08.2019 / 14:52
Дзякуй за ўсё!
1
Werden / адказаць
21.08.2019 / 15:10
Эх, дзяцінства.. Кнігі, якія прывучылі цікавіцца і паважаць Айчыную гісторыю.
Дзякуй вам, спадар Леанід. Вечная памяць.
0
No4ka / адказаць
21.08.2019 / 15:21
Дзякуй вам, спадар Леанід, за правільная дзяцінства з сапраўднымі кранальным гісторыямі. Спачуванні родным. Зноўку сыходзяць таленавітыя і адданыя Радзіме беларусы. Шкада...
0
Лявон Баршчэўскі / адказаць
21.08.2019 / 15:45
Заўсёды здаецца, што такія людзі вечныя. Аж прыходзяць 79 гадоў (Быкаў, Барадулін, Тарас) - і сілаў змагацца за жыцьцё не застаецца.
Спачуваньні родным і блізкім.
0
Валерык / адказаць
21.08.2019 / 21:44
Меч князя Вячкі мая самая любімая аповесьць з дзяцінства. Чытаў ,як пазакласнае чытанне, а прырос навекі. Дарэчы і любоў да нашага мінулага з такіх кніг і пачалася. Пакойся з мірам спадар сапраўдны БЕЛАРУС!
0
Радзіміч / адказаць
21.08.2019 / 21:49
"Меч князя Вячкі" адна з любімых кніг дзяцінства. Якая і сёння перад вачамі. Кукейнос і Герцыке. Нялёгкі лес Полацкай дзяржавы. І паказальны лёс дачкі князя як краіны у целым. "След ваўкалака" была прачытана следам у тыя гады. Не менш цікавая і захапляльная кніга. Пра славутага князя Полацкай зямлі Усяслава "Чарадзея". Дзякуй за творчасьць. Вечная памяць.
0
Па-коласаўску мудры / адказаць
22.08.2019 / 06:32
Светлая памяць!
Цікавыя кнігі пісаў дзядзька.
Я чытаў ягоны "След ваўкалака".
0
Mikola / адказаць
22.08.2019 / 21:57
Вечная памяць.
0
Панямонь / адказаць
24.08.2019 / 13:35
І чытаў, і піў... Бывай, добры чалавек, спачывай у роднай зямельцы. А потым і на нябесах..

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера