Даслаць навіну
Знайсці
21.08.2019 / 12:55 13

Памёр пісьменнік і алкагольны магнат Леанід Дайнека — аўтар культавага «Мяча князя Вячкі»

Павялічыць выяву

21 жніўня памёр празаік Леанід Мартынавіч Дайнека. Ён пражыў 79 гадоў.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябрам Рады якой быў Дайнека.

Развітанне адбудзецца ў нядзелю ў рытуальнай зале на Альшэўскага. Пра час развітання паведамяць дадаткова.

Леанід Дайнека нарадзіўся 28 студзеня 1940 года ў Змітраўцы (сёння Клічаўскі раён). Скончыў журфак БДУ. Працаваў на віцебскім тэлебачанні, на Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 — загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Леанід Дайнека быў аўтарам кніг «Футбол на замініраваным полі», «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».

З 1993 займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, меў алкагольны бізнэс — заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя).

NN.by

0
Па-коласаўску мудры / адказаць
22.08.2019 / 06:32
Светлая памяць!
Цікавыя кнігі пісаў дзядзька.
Я чытаў ягоны "След ваўкалака".
0
Mikola / адказаць
22.08.2019 / 21:57
Вечная памяць.
0
Панямонь / адказаць
24.08.2019 / 13:35
І чытаў, і піў... Бывай, добры чалавек, спачывай у роднай зямельцы. А потым і на нябесах..

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30