Знайсці
21.08.2019 / 11:40РусŁacБел

З якога ўзросту дзiця можа ездзіць адно ў транспарце

З якога ўзросту дзіцяці патрэбен квіток у транспарце і з якога моманту дазваляецца адпраўляць яго ў самастойную паездку, карэспандэнт «Мінск-Навінаў» даведалася ў прэс-службе Транспартнай інспекцыі Мінтранса.

Як удакладнілі ў ведамстве, у гарадскіх і прыгарадных перавозках пасажыр павінен забяспечыць суправаджэнне дзіцяці да 7 гадоў, пры міжгародніх перавозках — да 14. Такая норма змяшчаецца ў Правілах перавозак пасажыраў.

— Калі казаць аб куплі квітка для дзіцяці, то ў гэтым выпадку ўспомнім наступнае правіла: да спаўнення дзіцяці 5 гадоў можна не аплачваць праезд, але пры гэтым неабходна ўзяць у кіроўцы бясплатны (ільготны квіток) — гэта будзе гарантыяй вашых правоў, калі ў дарозе здарыцца што-небудзь непрадбачанае, — адзначыла прэс-сакратар транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ірына Яблонская.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера