Даслаць навіну
Знайсці
21.08.2019 / 13:57

Адкрыта рэгістрацыя на бясплатную канферэнцыю Open IT 2019

Даўно марыце стаць праграмістам, тэсціроўшчыкам, бізнэс-аналітыкам або вэб-дызайнерам, але не ведаеце, з чаго пачаць? Ці цікава даведацца, каго яшчэ чакаюць у сферы інфармацыйных тэхналогій? А можа, ужо працуеце ў IT, але хочаце зрабіць наступны крок у сваёй кар'еры?

Бясплатная навучальная канферэнцыя з пафарыентацыяй Open IT — рэальны шанец далучыцца да IT-супольнасці, прапампаваць скілы, атрымаць рэкамендацыі па працаўладкаванні і знайсці працу, пагутарыць з цікавымі людзьмі і даведацца больш пра апошнія тэндэнцыі ў свеце IT. Арганізатар — IT-Academy (Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій).

Канферэнцыя пройдзе 21 верасня ў Мінску. Зарэгістравацца можна на афіцыйным сайце openit.by. Запрашаюцца ўсе, хто шукае свой шлях у IT і імкнецца да прафесійнага развіцця.

Падчас Open IT 2019 запланавана каля 20 выступаў спікераў. Адначасова будуць працаваць два лекцыйныя патокі:

«IT-спецыяльнасці. Тэхналогіі. Кар'ера і працаўладкаванне» — для тых, хто хоча ў IT, але не можа вырашыць, якую прафесію выбраць, ці ў дадзены момант праходзіць навучанне і толькі рыхтуецца да пошуку першай працы ў IT-сферы.

«Прафесійны рост сучаснага IT-спецыяліста» — для тых, хто ўжо мае досвед працы ў IT і ставіць перад сабой новыя кар'ерныя мэты.

Акрамя таго, пройдуць майстар-класы па Sitecore, развіцці Soft skills, продакт-менеджменту, кіберспорце, тэсціраванні, інтэрнэт і кантэнт-маркетынгу. Таксама адбудуцца экспрэс-гутаркі з HR IT-кампаній і панэльная дыскусія па тэме працаўладкавання ў IT.

Open IT — гэта выдатная пляцоўка для нэтворкінгу. Будзе арганізавана асобная зона, дзе кожны зможа пагутарыць са спікерамі і вядучымі IT-спецыялістамі. Карыснай інфармацыяй з вамі падзеляцца Аміна Ідзігава (Full stack HR), Юлія Шамрэй (бізнэс-аналітык у IT, CBAP), Кацярына Назарава (IDT technologies), Арцём Канцавы (dev.by), Ян Агеенка (вядучы UI / UX-трэнер), Аляксей Мінкевіч (Juno), Раман Агаліхін (SoftTeco), Ксенія Добрава (Gurtam), Вадзім Папко (Sam Solutions), Наталля Піскунова (бізнэс-кансультант, выкладчык MBA), Алена Воўчак (iTechArt) і многія іншыя прадстаўнікі IT-індустрыі.

Дата і час: 21 верасня, з 9:00 да 18:15.

Месца: гатэль «Пекін» (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 36).

Павялічыць выяву

Тытульны партнёр: Syberry.

Партнёры: EPAM, Helmes Bel, «Альфа-Банк», Qulix Systems, SoftTeco, Wargaming, Ahmad Tea, 9BAR, VIP-PRESENT Chocolatier, BonBon.by.

Звяртаем увагу, што на сайце openit.by ўжо адкрыта рэгістрацыя на лекцыйныя патокі і экспрэс-сумоўі (пры сабе абавязкова трэба мець рэзюмэ). Пазней з'явяцца асобныя рэгістрацыі на кожны майстар-клас. Далучайцеся да івэнту ў Facebook або Vkontakte, каб не прапусціць навіны канферэнцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30