Даслаць навіну
Знайсці
21.08.2019 / 10:24 41

Пазорышча: Google адмаўляецца прасоўваць беларускамоўныя навіны і відэаролікі

Пра праблему распавёў рэдактар новых медыя «Радыё Свабода» Франак Вячорка.

Яшчэ летась Google ўвёў новыя правілы размяшчэння рэкламы і скараціў службы падтрымкі ў шэрагу краін. Адпаведна, перасталі абслугоўвацца відэаролікі на гэтых мовах. Сярод іх і беларуская.

Павялічыць выяву

«Яны не пускаюць гэтыя ролікі на платную рэкламу. Іх можна публікаваць, але нельга даць на раскрутку, напрыклад, праз Google AdWords.

Адзіны варыянт, як гэта абыходзіць, — падаць відэа як расійскі ролік, што большасць і рабілі. Да траўня-чэрвеня гэта працавала, 50% ролікаў праходзіла. Але з кожным месяцам яны ўдасканальвалі праверку, і станавілася больш забаронаў. І зараз толькі максімум 10% ролікаў праходзіць. Буду вырашаць гэта пытанне праз цэнтральны офіс, ужо чацвёрты месяц ваюю», — распавёў Франак Вячорка.

Чаму склалася такая сітуацыя? Пазіцыя Google наступная: мала кантэнту ствараецца на гэтых мовах, а ўтрымліваць службу падтрымкі каштуе вялікіх грошай. Прасцей спыніць падтрымку маленькіх моваў, чым плаціць сотні тысяч даляраў заробку супрацоўнікам ці будаваць беларускі офіс.

«Калі я звяртаўся з пытаннем «як быць?», бесцырымонна адказалі: рабіце рускія субтытры», — дзеліцца Франак Вячорка.

З падобнай сітуацыяй сутыкнуліся многія іншыя постсавецкія краіны. Рэклама Google не працуе на армянскай, кіргізскай і шмат якіх іншых мовах.

Апроч таго, беларускую мову не падтрымліваюць і навіновыя сэрвісы Google. «Наша Ніва» вымушаная аддаваць у агрэгатары амерыканскай карпарацыі рускамоўную версію артыкулаў. У той час як, напрыклад, расійскі «Яндэкс Дзэн» без праблем апрацоўвае беларускую мову.

NN.by

2
Зьмiцер / адказаць
22.08.2019 / 21:17
Зьмiцер, дык іхная адмазка ў тым, што для беларускага офісу няма дастатковага рынка

Гэта не адмазка, а канстатацыя факту. Sapienti sat.
8
Алесь Белы / адказаць
22.08.2019 / 22:14
але якая для Франака гэта балючая ломка сямейных стэрэатыпаў! некалькі мільёнаў нярвовых клетак загінула ў жахлівых муках. Гэта ж трэба такое - родныя браты па крамбамбулі і талерах - і не цэняць нас, эўрапэйскіх беларусоў! Шок!
0
Карсынскi / адказаць
25.08.2019 / 13:11
Гэта вельмi дрэнна i сумна, спадарства.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30