Знайсці
20.08.2019 / 16:085РусŁacБел

Зась распавёў, што трэба мяняць у працы міліцыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў трэба мяняць стыль сваёй работы і павышаць яе якасць. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась пасля нарады Лукашэнка з праваахоўным блокам, перадае БЕЛТА.

Па словах Станіслава Зася, галоўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы да праваахоўнікаў заключаецца ў тым, каб пры расследаванні крымінальных спраў не пацярпеў ніводны невінаваты чалавек, і ў той жа час была забяспечана няўхільнасць пакарання. «Гэта непазбежная ўмова для таго, каб краіна жыла стабільна, у прававым полі і панаваў закон», — падкрэсліў дзяржсакратар.

Пасля нарады на прэзідэнцкім узроўні праца сілавікоў будзе падрабязна прааналізавана ў саміх праваахоўных органах, іх рэгіянальных падраздзяленнях, а таксама на міжведамасных сустрэчах. «Трэба мяняць некаторыя падыходы ў працы, стыль і, вядома, павышаць яе якасць», - сказаў Станіслаў Зась.

У прыватнасці, адзначыў ён, неабходна дэталёва разабрацца з крытэрамі ацэнкі дзейнасці праваахоўнікаў. Напрыклад, пры расследаванні нарказлачынстваў некаторыя супрацоўнікі імкнуцца любой цаной паказаць вынік, і пачынаюцца перагіны.

Пры гэтым галоўная задача — пошук і спыненне буйных каналаў збыту наркотыкаў — не вырашаецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера