Даслаць навіну
Знайсці
20.08.2019 / 15:52 9

Пальчыс прыпыняе праект 1863x

Многія звярнулі ўвагу, што папулярны тэлеграм-канал 1863x быў перайменаваны ў PALCHYS. З чым гэта звязана? «Наша Ніва» спытала ў шматгадовага аўтара 1863x.com Эдуарда Пальчыса.

Павялічыць выяву

«Змяніў назву на больш актуальную. Я спыніў рэгулярна абнаўляць сайт 1863x яшчэ летась у лістападзе. Магчыма, некалі ўзнаўлю, калі знайду дадатковых аўтараў і час», — адзначыў Пальчыс.

«Пісаць ад імя мностваў работнікаў «рэдакцыі» дурнавата і нязручна, ну і ў допісах можна будзе не касіць пад «інфармацыйную крыніцу», а дадаваць больш асабістых меркаванняў», — патлумачыў Эдуард.

Эдуарду Пальчыс 28 гадоў, ён родам з Ліды. Пачынаў весці сайт 1863x.com як ананім, падпісваўся нікам «Джон Сільвер». У пачатку 2016 года Пальчыс быў затрыманы ў Расіі. Яму прыпісвалі экстрэмізм у некаторых публікацыях. У выніку ў кастрычніку 2016 года Пальчыс быў прысуджаны да 1 года і 9 месяцаў «хіміі» і вызвалены ў судовай залі.

ЗП

6
Черная Русь / адказаць
21.08.2019 / 09:07
Пора снова сажать за разжигание.. 
7
счётчик Гейгера / адказаць
21.08.2019 / 11:35
Аnita,15 минусов, минусуют -это "никчемные" оппы, грантососы и прыстасаванцы з НЖО...
Вам +
0
Ігар / адказаць
21.08.2019 / 14:18
Скандальны дзеяч. Асабліва запоўніўся срачам пасля БНР-101. У найлепшых беларускіх традыцыях развёў вайну не з уладамі, а з тымі, хто нешта робіць не так, як ён. Уладам такое падабаецца, таму і ягоныя праекты цяпер перашкодаў не сустракаюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30