Даслаць навіну
Знайсці
22.08.2019 / 10:28 3

Гэтыя людзі бясплатна дапамагаюць знайсці пахаванні блізкіх — як працуе праект «Памятаем» у Беларусі

Сацыяльны праект «Памятаем» пашырае геаграфію і функцыянал.

Сацыяльны праект «Памятаем» — агульнадаступная база пошуку месцаў пахавання ў Беларусі. Анлайн-пляцоўка, дзе кожны можа хутка, бясплатна і без значных высілкаў знайсці месца пахавання родных і блізкіх.

Павялічыць выяву

Праект развіваецца вось ужо некалькі гадоў, пашыраюцца яго функцыі і магчымасці. Сёння адна з ключавых задач праекта — аблічбоўка, то-бок унясенне ў электронную базу ўсіх брацкіх магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі.

Павялічыць выяву

Нядаўна завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў — унясенне ў базу пашыранай інфармацыі аб усіх уцалелых брацкіх воінскіх пахаваннях на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Цяпер у базе можна знайсці апісанне месцазнаходжання і дакладную геалакацыю брацкай магілы з магчымасцю пабудовы маршруту, фота брацкай магілы, колькасць пахаванняў, а таксама імёны і прозвішчы тых, хто там спачывае (калі яны вядомы).

Яшчэ адна важная функцыя праекта «Памятаем» — гэта магчымасць для любога карыстальніка пакінуць заяўку на бясплатны пошук пахавання кагосьці з родных і блізкіх, калі пахаванне яшчэ не ўнесена ў базу праекта. Каманда праекта бязвыплатна дапаможа адшукаць месца пахавання, прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але таксама ў Расіі і Украіне.

Каб падаць такую ​​заяўку, трэба запоўніць форму на сайце праекта, выбраўшы адну з трох краін пошуку: Беларусь, Расію альбо Украіну. Пошук можа заняць ад тыдня да года. Чым больш інфармацыі аб пошукавым месцы пахавання і дадзеных аб памерлым унесена ў заяўку, тым хутчэй яно будзе знойдзена.

Павялічыць выяву

Акрамя гэтага, у рамках праекта створаны каталог арганізацый, якія аказваюць рытуальныя паслугі і паслугі па добраўпарадкаванні пахаванняў. Тут можна знайсці праўдзівыя водгукі аб рабоце кожнай з арганізацый і падабраць патрэбную кампанію для канкрэтнай паслугі або па месцазнаходжанні.

3
счётчик Гейгера / адказаць
22.08.2019 / 14:56
Дзякуй гэтым людзям. Вельми добрая справа. А жзяржава павинна дапамагчы. И Царква таксама.
2
Валерык / адказаць
22.08.2019 / 21:07
Каб яшчэ ў Польшчы. Там недзе пахаваны родны брат маёй бабулі, нажаль дакладна не ведаем, дзе...
0
Электробус / адказаць
23.08.2019 / 08:52
У Швецыі такое больш за 100 год існуе і фінансуецца з бюджэту
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30