Знайсці
20.08.2019 / 13:112РусŁacБел

F-35I «падманулі» С-400

Знішчальнікі пятага пакалення F-35I Adir Ваенна-паветраных сіл (ВПС) Ізраіля 19 ліпеня падчас нанясення ўдару па лагеры Ашраф, размешчанага на паўночны ўсход ад Багдада, выкарыстоўвалі пазыўныя F-35A Lightning II ВПС ЗША. Пра гэта піша ў Twitter ваенны аналітык з Мальты Бабак Тагвей.

Эксперт упэўнены, што гэтая акалічнасць справакавала запыт Ірака на забарону палётаў баявых самалётаў ЗША і саюзнікаў над тэрыторыяй першай краіны. Паводле агенцтва Avia.pro, што звярнула ўвагу на твіт Тагвея, падмена пазыўных наглядна паказвае, як менавіта F-35I Adir могуць падманваць сірыйскія зенітныя расійскія комплексы (ЗРК) С-300 «Фаварыт» і расійскія ЗРК С-400 «Трыумф».

У ліпені The Aviationist напісаў, што 19 ліпеня ВПС Ізраіля нанеслі пры дапамозе аднаго або некалькіх F-35I Adir ўдары па лагеры Ашраф, падляцеўшы з боку Іраку на адлегласць каля 80 кіламетраў да мяжы з Іранам.

У лютым F-35I Adir западозрылі ў знішчэнні сірыйскага радара JY-27 кітайскай вытворчасці.

У маі 2018 года Армія абароны яўрэйскай дзяржавы заявіла пра першае ў свеце баявое ўжыванне F-35 Lightning II.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930