Даслаць навіну
Знайсці
20.08.2019 / 15:12 5

Вёска ў Камянецкім раёне займела мегакрутую гістарычную карту — яе можна разглядваць гадзінамі ФОТА

У вёсцы Зянькі, што ў Камянецкім раёне Берасцейшчыны, з’явіўся стэнд, на якім адлюстраваныя тры карты ў адной.

Павялічыць выяву

«У гэтым праекце ўсё было лёгка і цікава. Ён быў нібы дабраславёны, таму на ўсіх этапах усё рабілася без аніякіх спатыканняў. Добра спрацаваліся з мастаком Іллёй Шамілавым, старшыня сельсавета пайшоў насустрач, дапамагалі зянькоўцы.

Што да мапы, то гэта мапа тры ў адным. Верхняя паказвае, якія хаты згарэлі ў ліпені 1944 года і як яны называліся. Ніжняя дэманструе адбудову і цяперашні выгляд Зянькоў, а на ніжняй мы размясцілі ўсю тапанімію, якую ўдалося сабраць: каля 50 назваў», — расказала «Нашай Ніве» журналістка Іна Хоміч, дзякуючы намаганням і апантанасці якой і быў рэалізаваны праект.

Павялічыць выяву

Іна Хоміч. Фота kamenec.by

Матэрыял для мапы Іна збірала некалькі гадоў.

«Вельмі пашчасціла, што да моманту стварэння карты дажыла наша галоўная экспертка баба Гандзя, якой 87 гадоў, хоць усё шантажавала нас з мужам, што памрэ», — смяецца Іна Хоміч.

Павялічыць выяву

Прэзентацыя карты стала сапраўдным святам для вёскі Зянькі. Зараз у гэтай вёсцы пастаянна жывуць пяць чалавек, таму і свята, і новы стэнд — гэта вялізная падзея для мясцовых жыхароў, якія з задавальненнем разглядалі мапу і смяяліся, калі чыталі на ім тыя назвы, якія заўсёды былі толькі ў людзей на вуснах.

 Павялічыць выяву

Наталля Тур, фота kamenec.by і з архіва Іны Хоміч

0
Алёна К. / адказаць
20.08.2019 / 18:34
Якія малайчынкі! )))
0
reis / адказаць
20.08.2019 / 22:20
вельмі цікавы праект. старэйшыя людзі адыходзяць, хаты купляюць "дачнікі", якія не кантактуюць з жыхарамі вескі і ім пофіг на усялякую гісторыю месца
0
алесь менски / адказаць
24.08.2019 / 20:55
трэба так паўсюль
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31