Знайсці
20.08.2019 / 12:452РусŁacБел

На Століншчыне трактар ​​не саступіў дарогу аўтамабілю ДАІ: два міліцыянеры трапілі ў бальніцу

Як паведамляе абласная міліцыя, здарэнне адбылося сёння каля 9 раніцы ў вёсцы Манькавічы.

55-гадовы кіроўца трактара пры ажыццяўленні левага павароту не ўступіў аўтамабілю «ВАЗ», які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку сутыкнення абодва кіроўцы не пацярпелі, а вось два супрацоўнікі міліцыі з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Нарад ДАІ ажыццяўляў нагляд за дарожным рухам без выкарыстання пробліскавых маячкоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера