Знайсці
20.08.2019 / 12:341РусŁacБел

Лукашэнка распавёў пра першачарговую задачу праваахоўных органаў

Абарона жыцця і правоў чалавека з'яўляецца першачарговай задачай праваахоўнай сістэмы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні якасці працы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў, піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што ў аснове ўсёй палітыкі дзяржавы заўсёды былі, ёсць і будуць чалавек і справядлівае стаўленне да яго. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ўвесь час кажа пра гэта не дзеля папулізму або піяру.

«Калі вы так думаеце, вам ва ўладзе рабіць няма чаго. Яшчэ раз падкрэсліваю: галоўнае — гэта чалавек, галоўнае ў нашай палітыцы ў дачыненні да гэтага чалавека — гэта справядлівасць. Абарона яго правоў, жыцця — гэта першачарговая задача праваахоўнай сістэмы. А давер да гэтай сістэмы з боку насельніцтва з'яўляецца адным з галоўных паказчыкаў эфектыўнасці, прафесіяналізму і законнасці дзеянняў усіх супрацоўнікаў сілавых органаў. Вельмі важна гэты давер зберагчы, што немагчыма без самага строгага выканання закона на ўсіх стадыях працы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што праваахоўнікі ў першую чаргу абавязаны забяспечваць прэзумпцыю невінаватасці, у той жа час павінен працаваць прынцып няўхільнасці пакарання за злачынства.

«Менавіта гэтага патрабуе ад нас народ, на вернасць якому мы прысягалі, — заўважыў ён. — Тым больш што сёння праваахоўныя органы забяспечаны ўсім неабходным для працы. Таму людзі і дзяржава мае права разлічваць на адпаведны вынік».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930