Даслаць навіну
Знайсці
20.08.2019 / 11:36 6

«Браты Луцкевічы былі атэістамі і масонамі. Таму ці правільна асвячаць іх памятны камень?»

Павялічыць выяву

«Трохі дзіўная назва выстаўкі: «У народ і край свой толькі веру», — піша пра выставу да 100-годдзя смерці Івана Луцкевіча гісторык Анатоль Сідарэвіч. — Радок з Купалы. А наступны радок — «І веру ў самаго сябе». У гэтым вершы Купала заявіў: «Цяпер беларускай я песні ўладар». Нейк не стасуецца з вобразам Івана Луцкевіча, які спаліў сябе дзеля беларускай ідэі, ідэі незалежнай дэмакратычнай сацыяльнай Беларусі.

Выклікае здзіўленне запланаванае асвячэнне памятнага каменя на месцы, дзе стаяў дом Луцкевічаў. 

Па-першае на табліцы, прымацаванай да каменя, адна фактычная і адна граматычная памылка. Некалі яе трэба будзе памяняць. 

Па-другое, браты Луцкевічы былі атэістамі. І масонамі. Праўда, Іван Луцкевіч перад смерцю спавядаўся і прычасціўся. Учыніць гэта яго ўгаварыла ягоная нявеста Юліяна Мэнке. Пра гэта маецца ўспамін. Што тычыцца Антона, дык ён пра свой атэізм і марксізм заявіў публічна ў 1928 г. на працэсе Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, за што яго проста ненавідзеў ксёндз Адам Станкевіч.

Імша памяці І. Луцкевіча мае адбыцца ў касцёле святога Роха на Залатой Горцы. Чаму там? Луцкевічы былі парафіянамі катэдры. Апрача таго, Луцкевічы ігнаравалі касцёл і могілкі на Залатой Горцы, і таму бацьку, маці і сястру братоў Луцкевічаў пахавалі на далёкай Кальварыі, а не блізкай Залатой Горцы.

Пра ігнараванне Залатой Горкі А. Луцкевіч пісаў ва ўспамінах з прычыны смерці пралата Юзафа Зэльбы 25 чэрвеня 1937 года ў газеце Przegląd Wileński. Вось урывак з тых успамінаў пад загалоўкам «Tempora mutantur…»: 

«Мы чыталі напісаны ўльтранацыянальным духу некралог памерлага святара ў віленскім «Slow`e». Ён абудзіў у маёй памяці пэўныя рэмінісцэнцыі, якія сцвярджаюць, што былі часы, калі кс. Зэльба выяўляў іншую ідэалогію. Ідэалы — у цяперашні час непраўдападобныя — беларускія!

Было тое, што 1908—1909 гг. У той час кс. Зэльба жыў у Менску, за колькі кіламетраў ад горада пры касцёле на Кальварыі, на могілках, дзе менчукі хавалі сваіх нябожчыкаў, ігнаруючы размешчаныя нашмат бліжэй магілы на Залатой Горцы. Яны былі нямілыя мясцоваму грамадзянству з увагі на асобу ксяндза-рытуаліста [які ўзамен за дзяржаўнае фінансаванне перавёў казані ў сваім касцёле на расейскую мову — НН] Макарэвіча, які меў там рэзідэнцыю». 

Мо імшою 20 жніўня будзе ўчынена спроба заднім чыслом прымірыць Луцкевічаў і Залатую Горку?» — задаецца пытаннем гісторык Анатоль Сідарэвіч.

NN.by

15
Алесь Нязгода / адказаць
20.08.2019 / 13:38
Малады, так званае "божае слова" усяго толькі літаратурны твор (прычым твор не новы, можна праследзіць якія часткі з якой міталогіі запазычаныя). Што мае пераклад літаратурнага твору да веры перакладчыка?
6
Малады / адказаць
20.08.2019 / 19:08
Алесь, па-першае, гэта Божае Слова (вы даведаецеся пра гэта пасьля пакаяньня альбо пасьля сьмерці - у другім выпадку, нажаль, ужо будзе позна). Але пераклалі і распаўсюджвалі Луцкевіч з прапаведнікам Дзекуць-Малеем Новы запавет менавіта як Божае Слова. Праз евангельскія супольнасьці. А вашы атэісты з чырвонымі зоркамі ў гэты час пляжылі Ўсходнюю Беларусь і забівалі сьвятароў ды вернікаў.
2
Па-коласаўску мудры / адказаць
21.08.2019 / 09:45
Калі былі масонамі, нічога страшнага.
Масон павінны быць вернікам - гэта правіла, а канфесія не важная.

Вось тое, што былі атэістамі, сапраўды выклікае пытанні.

У рэшце рэшт, важна не тое, ці былі яны масонамі і атэістамі. Важна тое, што яны былі Беларусамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30