Знайсці
20.08.2019 / 07:513РусŁacБел

Трамп жартаўліва паабяцаў нешта не рабіць у Грэнландыі, калі ён яе ўсё ж такі купіць ФОТА

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп размясціў на сваёй старонцы ў твітары фотакалаж з хмарачосам Trump Tower на ўзбярэжжы Грэнландыі.

«Я абяцаю не рабіць гэтага ў Грэнландыі», — гаворыцца ў подпісе да калажу. Для яго стварэння, мяркуючы па вонкавым падабенстве, выкарыстоўваўся фотаздымак Trump Tower ў Лас-Вегасе. Там размешчаны элітны гатэль.

У сярэдзіне жніўня The Wall Street Journal паведаміла, што Трамп неаднаразова цікавіўся ў сваіх дарадцаў і адвакатаў, ці могуць ЗША купіць Грэнландыю (найбуйнейшы востраў у свеце, ён належыць Даніі). У прыватнасці, прэзідэнт нібыта збіраўся падняць гэтую тэму падчас візіту ў Данію ў пачатку лістапада.

Трамп пацвердзіў гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што «стратэгічна гэта [купля Грэнландыі] цікава. Улады Грэнландыі, каментуючы артыкул WSJ для РБК паведамілі, што краіна «не прадаецца». Прэм'ер Даніі палічыла ідэю абсурднай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930