Знайсці
20.08.2019 / 07:315РусŁacБел

У Івянцы 19-гадовы хлопец «жорстка адлупцаваў» металічны плот ФОТА

Здарэнне адбылося ноччу 17 жніўня: 19-гадовы хлопец пашкодзіў 3 лісты металапрофілю ў плоце аднавяскоўца.

Гаспадары плота раніцай заявілі ў міліцыю. На месца выехала следча-аператыўная група, піша kraj.by.

Сталі апытваць суседзяў. Яны распавялі, што чулі ноччу грукат, але на вуліцу не выходзілі. Непадалёк ад месца здарэння, як высветлілася, уначы адпачывала кампанія маладых людзей.

19-гадовы хлопец, які выпіваў у гэтай кампаніі, выйшаў на вуліцу і стаў біць кулакамі ў плот. Ён сам распавёў, што спачатку ўдарыў 10 раз, потым яшчэ 15.

Раны на руках пацвердзілі яго словы. Навошта гэта рабіў, малады чалавек выразна растлумачыць не змог. Кажа, што ва ўсім вінаваты алкаголь.

Падазраванага не затрымлівалі. Ён раней не судзімы, мае пастаяннае месца працы. Гаспадар плота ацаніў матэрыяльны ўрон у 50 рублёў. Але ў дачыненні да хлопца заведзена крымінальная справа па артыкуле хуліганства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера