Знайсці
19.08.2019 / 19:412РусŁacБел

Хто стаў «Паннай Тбiлicоба»? Як прайшоў конкурс прыгажосці, дзе галоўным крытэрам адбору былі бровы

18 жніўня, напярэдадні фестывалю дружбы Грузіі і Беларусі «Тбiлiсоба», прайшоў незвычайны конкурс прыгажосці «Панна Тбiлiсоба», дзе прэтэндэнтак ацэньвалі па бровах. Яны павінны былі адлюстроўваць характар ​​дзяўчат.

Яўгенія Шчыкно.

Такі крытэр арганізатар, брэнд «Баржомі», выбраў не выпадкова: свята культуры Грузіі, на якім адбудзецца ўрачыстая каранацыя пераможцы конкурсу прыгажосці, сёлета пройдзе пад лозунгам «Свята з грузiнска-беларускiм характарам». Дзясяткі мінчанак захацелі стаць тварам свята «Тбiлiсоба». Уладальніцай самых характарных броваў апынулася Яўгенія Шчыкно — будучая архітэктарка, якая ў вольны час захапляецца дыджэінгам. Фаварытка атрымае гадавы абанемент у броў-бар Fedina і запас вады «Баржомі», якога хопіць на год наперад.

Мерапрыемства прайшло ў броў-бары Fedina, дзе ўсе майстры — мужчыны. Чые бровы лепш за ўсё адлюстроўваюць індывідуальнасць, вырашала журы. На карону прэтэндавалі дзяўчаты з любой формай і колерам броваў, а таксама любых узростаў: самай малодшай удзельніцы было 5 гадоў. Пакуль вызначалі, хто стане «Паннай Тбiлiсоба», удзельніцы каталіся на футравым аўтамабілі «Баржомі» (арыгінальным транспартным сродку «з характарам») і наведвалі майстар-класы па макіяжы і карэкцыі броваў ад візажыстаў салона. Падчас конкурсу суддзі сышліся ў меркаванні, што для падкрэслівання індывідуальнасці трэба проста быць натуральнай. Бо бровы — гэта тая частка знешнасці, якую не схаваеш, як і яркі характар. 24 жніўня, у дзень правядзення фестывалю «Тбiлiсоба», пераможцы конкурсу ўручаць заслужаны прыз і карону.

На фестывалі ў Верхнім горадзе кожны ахвотны зможа паэксперыментаваць над бровамі ўжо ў наступную суботу. Майстры з салона Fedina зробяць макіяж броваў любому ахвотнаму.

Акрамя гэтага, на адмысловай танцпляцоўцы «Баржомі» разгорнецца батл паміж картулі (грузінскі вясельны танец), лявоніхай, хіп-хопам і брэйкдансам. А на грузінскім вяселлі, якое пройдзе проста падчас фестывалю, можна будзе паслухаць самы доўгі тост і пазнаёміцца ​​з традыцыйнымі абрадамі дзвюх краін: Грузіі і Беларусі.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930